Прынц Уэльскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям, прынц Уэльскі зараз.

Прынц Уэ́льскі (англ.: Prince of Wales, вал.: Tywysog Cymru) — тытул мужчыны-спадчынніка англійскага прастола, з 1707 года, пасля юрыдычнага аб’яднання Англіі і Шатландыі — прастола Вялікабрытаніі. Як правіла, жанчына-спадчынніца прастола не носіць тытул «прынцэса Уэльская», яго выкарыстоўвае толькі жонка прынца. Выключэннем з гэтай традыцыі было прысваенне ў 1525 годзе Генрыхам VIII Цюдарам тытула прынцэсы Уэльскай сваёй дачцэ — будучай каралеве Марыі I Англійскай.

Гісторыя тытула[правіць | правіць зыходнік]

Тытул вядомы з ранняга Сярэднявечча, да канца XIII стагоддзя яго насілі кіраўнікі Уэльса — княства, якое знаходзілася на захадзе Брытаніі. Апошнім незалежным ад Англіі кіраўніком Уэльса (прынцам Уэльскім) быў Лівелін ап Грыфід. У канцы XIII стагоддзя, у сувязі з заваяваннем Уэльса каралём Англіі Эдуардам I і стратай Уэльсам незалежнасці, тытул прынца Уэльскага перайшоў да англійскай кароны і стаў належаць спадчынніку яе прастола.

Паводле падання, Эдуард I пайшоў на хітрасць, каб дамагчыся дамінавання англійскай кароны ва Уэльсе. Калі ён, дасягнуўшы вялікіх ваенных поспехаў у гэтым краі, сабраў валійскіх князёў і прапанаваў ім прызнаць васальную залежнасць ад Англіі, тыя ў якасці галоўнай умовы запатрабавалі, каб прынцам Уэльса быў мясцовы выхадзец, які ні слова не ведае па-англійску. Эдуард тут жа даў урачыстую клятву выканаць гэту ўмову. Князі падпісалі дагавор аб васальнай залежнасці, пасля чаго Эдуард вынес ім свайго сына (будучага караля Эдуарда II), які нарадзіўся напярэдадні ў валійскім замку Карнарване, і выклікнуў: «Вось вам прынц Уэльскі, выхадзец вашай краіны і ён ні слова не ведае па-англійску!» Легенда вядомая з XVI стагоддзя. У рэчаіснасці ў часы Эдуарда I арыстакратыя ў Англіі была нарманскай і размаўляла па-старафранцузску; але Эдуард II сапраўды нарадзіўся ў Карнарване падчас кампаніі яго бацькі ва Уэльсе.

Парадак прысваення[правіць | правіць зыходнік]

Тытул прынца Уэльскага не прысвойваецца аўтаматычна і не пераходзіць па спадчыне, ён кожны раз адмыслова прысвойваецца манархам, звычайна праз некалькі месяцаў ці нават гадоў пасля таго, як спадчыннік набывае статус. Шэраг спадчыннікаў-старэйшых сыноў так і не паспелі атрымаць тытул прынца Уэльскага, у прыватнасці, будучы Генрых VI (яго бацька Генрых V памёр неўзабаве пасля яго нараджэння, і ён адразу ўзыйшоў на прастол), два памерлыя ў маленстве старэйшыя сыны Генрыха VIII. Усе гэтыя прынцы насілі толькі тытул «герцаг Корнуальскі» (гл. ніжэй).

Прынц Уэльскі таксама праходзіць фармальную інвестытуру, падчас якой манарх ускладае на яго галаву вянок прынца Уэльскага. У выпадку маленства прынца інвестытура можа быць праведзена праз некалькі гадоў пасля прысваення тытула. З 1911 года інвестытура праводзіцца ў тым самым замку Карнарван ва Уэльсе, дзе нарадзіўся Эдуард II; ініцыятарам правядзення цырымоніі ва Уэльсе стаў валіец Дэвід Лойд-Джордж.

Звычайна прынцамі Уэльскімі з’яўляюцца старэйшыя сыны манархаў, аднак два разы гэты тытул прысвойваўся ўнукам каралёў пасля смерці іх бацькоў (будучым Рычарду II і Георгу III). Двойчы пасля смерці прынцаў Уэльскіх (Артура ў 1502 годзе і Генрыха ў 1612 годзе) гэты тытул перадаваўся іх малодшым братам, якія ўзышлі потым на прастол як Генрых VIII і Карл I, адпаведна.

Цяпер у Вялікабрытаніі гэты тытул носіць прынц Уільям (Вільям) — старэйшы сын караля Карла III, які з’яўляецца 22-м прынцам Уэльскім. Ён з’яўляецца спадчыннікам прастола з моманту смерці Лізаветы II ў верасні 2022 г., амаль адразу атрымаўшы тытул прынца Уэльскага.

Іншыя тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Прынц Уэльскі носіць таксама звычайна прысвойваны разам з гэтым тытулам другарадны тытул графа Чэстэра. Акрамя таго, старэйшы сын манарха аўтаматычна (з моманту нараджэння ў сям’і ўладарнага манарха або заняцца бацькам ці маці стальца) атрымлівае англійскі тытул герцага Корнуальскага, а пасля англа-шатландскай уніі 1603 года таксама і шатландскі — герцага Ротсейскага разам з шэрагам іншых другарадных тытулаў.

Спіс прынцаў Уэльскіх[правіць | правіць зыходнік]

Прынц Уэльскі — незалежны тытул[правіць | правіць зыходнік]

Выява Імя Чыім спадчыннікам з’яўляўся Дата нараджэння Прысваенне тытула Страта тытула Дата смерці Іншыя тытулы Прынцэса Уэльская (жонка)
Давід ап Лівелін сын Лівеліна Вялікага каля 1215 11 красавіка 1240; упершыню згаданы ў дакументах у 1244 25 лютага 1246  — Ізабела дэ Браоз
Лівелін ап Грыфід  —
сын Грыфіда ап Лівеліна II
каля 1223 29 верасня 1267 11 снежня 1282
загінуў у бітве
прынц Гвінеда Элеанор дэ Манфор
Давід ап Грыфід брат Лівеліна ап Грыфіда каля 1238 11 снежня 1282 3 кастрычніка 1283
пакараны смерцю ў Шрусберы
лорд Сноўдан Элізабет Ферэрс

Прынцы Уэльскія — спадчыннікі прастола Англіі[правіць | правіць зыходнік]

Выява Імя Чыім спадчыннікам з’яўляўся Дата нараджэння Абвешчаны спадчыннікам прастола Прысваенне тытула Страта тытула Дата смерці Іншыя тытулы Прынцэса Уэльская (жонка)
Эдуард Карнарванскі
пазней кароль Эдуард II
Эдуард I 25 красавіка 1284 19 жніўня 1284 7 лютага 1301 7 ліпеня 1307
стаў каралём
21 верасня 1327 граф дэ Панцье, граф Чэстэр
Эдуард Вудстакскі Эдуард III 15 чэрвеня 1330 12 мая 1343[1] 8 чэрвеня 1376 граф Чэстэр, герцаг Корнуальскі Джаана Кенцкая
Рычард Плантагенет
пазней кароль Рычард II
6 студзеня 1367 8 чэрвеня 1376 20 лістапада 1376[1] 22 чэрвеня 1377
стаў каралём
14 лютага 1400 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр
Генры Монмут
пазней кароль Генрых V
Генрых IV 16 верасня 1387 30 верасня 1399 15 кастрычніка 1399[1] 21 сакавіка 1413
стаў каралём
31 жніўня 1422 герцаг Ланкастэр, герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр
Эдуард Вэстмінстэрскі Генрых VI 13 кастрычніка 1453 15 сакавіка 1454[1] 11 красавіка 1471 звяржэнне бацькі 4 мая 1471 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр Ганна Невіл
Эдуард Ёрк
пазней кароль Эдуард V
Эдуард IV 4 лістапада 1470 11 красавіка 1471 26 чэрвеня 1471[1] 9 красавіка 1483
стаў каралём
1483? герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр
Эдуард Плантагенет Рычард III каля 1473 1483 24 жніўня 1483[1] 9 красавіка 1484 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, граф Солсберы
Артур Цюдар Генрых VII 20 верасня 1486 29 лістапада 1489 2 красавіка 1502 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр Кацярына Арагонская
Генры Цюдар
пазней кароль Генрых VIII
28 чэрвеня 1491 2 красавіка 1502 18 лютага 1504[1] 22 красавіка 1509
стаў каралём
28 студзеня 1547 герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, герцаг Ёрк
Эдуард Цюдар
пазней кароль Эдуард VI
Генрых VIII 12 кастрычніка 1537 1537 28 студзеня 1547
стаў каралём
6 ліпеня 1553 герцаг Корнуальскі,
граф Чэстэр
Генры Сцюарт Якаў I 19 лютага 1594 24 сакавіка 1603 4 чэрвеня 1610[1] 6 лістапада 1612 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя
Чарлз Сцюарт
пазней кароль Карл I
19 лістапада 1600 6 лістапада 1612 4 лістапада 1616[1] 27 сакавіка 1625
стаў каралём
30 студзеня 1649 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёрк, герцаг Олбані, маркіз Орманд, граф Чэстэр, граф Карык, граф Рос і іншыя
Чарлз Сцюарт
пазней кароль Карл II
Карл I 29 мая 1630 абвешчаны
у 1638—1641
[1]
30 студзеня 1649
тытул скасаваны
(стаў каралём у 1660)
6 лютага 1685 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык, барон Рэнфру і іншыя
Георг Аўгуст
пазней кароль Георг II
Георг I 10 лістапада 1683 1 жніўня 1714 27 верасня 1714 11 чэрвеня 1727
стаў каралём
25 кастрычніка 1760 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Кембрыджскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Караліна Брандэнбург-Ансбахская
Фрэдэрык Луіс Георг II 1 лютага 1707 11 чэрвеня 8 студзеня 1729[1] 31 сакавіка 1751 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Аўгуста Саксен-Гоцкая
Георг Вільгельм Фрэдэрык
пазней кароль Георг III
4 чэрвеня 1738 31 сакавіка 1751 20 красавіка 1751 25 кастрычніка 1760
стаў каралём
29 студзеня 1820 герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр і іншыя
Георг Аўгуст Фрэдэрык
пазней кароль Георг IV
Георг III 12 жніўня 1762 19 жніўня 1762[1] 29 студзеня 1820
стаў каралём
26 чэрвеня 1830 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Караліна Браўншвайгская
Альберт Эдуард
пазней кароль Эдуард VII
Вікторыя 9 лістапада 1841 8 снежня 1841 22 студзеня 1901
стаў каралём
6 мая 1910 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Аляксандра Дацкая
Георг
пазней кароль Георг V
Эдуард VII 3 чэрвеня 1865 22 студзеня 1901 9 лістапада 1901 6 мая 1910
стаў каралём
20 студзеня 1936 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёркскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Марыя Тэкская
Эдуард
пазней кароль Эдуард VIII, а затым герцаг Віндзар
Георг V 23 чэрвеня 1894 6 мая 1910 23 чэрвеня 1910 20 студзеня 1936
стаў каралём
28 мая 1972 герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя
Чарлз

пазней кароль Карл III

Лізавета II 14 лістапада 1948 6 лютага 1952 26 ліпеня 1958 8 верасня 2022
стаў каралём
жыве дагэтуль герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя 1. Дыяна Спенсер
2. Каміла Шанд (афіцыйна не карысталася тытулам)
Уільям Маўнтбетэн-Віндзар Карл III 21 чэрвеня 1982 8 верасня 2022 9 верасня 2022 жыве дагэтуль герцаг Корнуальскі, герцаг Кембрыджскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Кэтрын Мідлтан

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л Prince of Wales — Previous Princes (англ.)(недаступная спасылка). princeofwales.gov.uk. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 18 сакавіка 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]