Рыхард Саламонавіч Шульц
Рыхард Саламонавіч Шульц | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1973 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гельмінтолаг, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[1] (1935) і прафесар[1] (1939) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Рыхард Саламонавіч Шульц (16.06.1886, Саратаў — 9.10.1973, Алматы) — савецкі гельмінтолаг, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі Казахскай ССР (1956).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (1-я конная армія ) і барацьбе з басмачамі (Бухарская вайсковая групоўка Туркестанскага фронту ).
Скончыў Саратаўскі ўніверсітэт (1919). У 1923—1924 гадах — супрацоўнік Бухарскай экспедыцыі па вывучэнні паразітарных хвароб. У 1924—1929 гадах — асістэнт кафедры гельмінталогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай жывёлагадоўлі (Масква). У 1929—1941 гадах намеснік дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі. У 1947—1967 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, навуковы кансультант Казахскага НДІ ветэрынарыі .
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны марфалогіі і біялогіі, філагеніі і сістэматыцы гельмінтаў, а таксама імуналогіі і патагенезу гельмінтозаў жывёл, іх выяўленню, лячэнню і прафілактыцы. Р. Шульц прапанаваў спосаб выгнання глістоў з арганізма буйной рагатай жывёлы пры аскарыдозах і лёгачных гельмінтозах свіней, эхінакакозе буйной рагатай жывёлы, заклаў асновы прафілактыкі кішачных цэстозаў , займаўся прафілактыкай эхінакакозу ў авечкагадоўлі і інш. Цікавіўся пытаннямі пошуку спосабаў барацьбы з гельмінтозамі.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Гельминты человека(1929);
- Гельминтозы крупного рогатого скота и его молодняка(1937);
- Гельминты и гельминтозы сельскохозяйственных животных(1964);
- Основы общей гельминтологий (1970—1976).
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рихард Соломонович Щульц : [некролог] // Труды Всесоюзного института гельминтологии имени К. И. Скрябина. Вопросы ветеринарной гельминтологии. — Москва, 1973. — Т. 20. — С. 11—12.
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Алма-Аце
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Заслужаныя дзеячы навукі Казахскай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гельмінтолагі
- Біёлагі XX стагоддзя
- Заолагі СССР
- Заолагі Казахстана
- Біёлагі Казахстана