Эхінакакоз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эхінакакоз
Echinococcus Life Cycle.png
Эхінакакоз жыццевы цыкл (клікніце, каб павялічыць)
МКХ-10 B67.67.
МКХ-9 122.4122.4, 122122
DiseasesDB 4048 4048
eMedicine med/629  med/1046med/1046 med/629  med/1046med/1046
MeSH D004443 D004443

Эхінакакоз, таксама называюць гідатыдная хваробагідатыдоз, або эхінакокавая хвароба — гэта паразітарнае захворванне, вызваннае стужачнымі чарвякамі роду Echinococcus. У людзей бывае два віда хваробы: пузырны эхінакакоз і альвеалярны эхінакакоз. Існуюць дзве менее распаўсюджанныя формы: шматкамерны эхінакакоз і аднакамерны эхінакакоз. Хвароба часта пачынаецца без сімптомаў, і гэта можа доўжыцца цягам года. Сімптомы і прыметы, якія наступаюць залежаць ад месца знаходжання і вялічыні цыстаў. Альвеалярная хвароба звычайна пачынаецца ў печані, але можа распаўсюджвацца ў іншыя часткі цела, такія як лёгкія і галаўны мозг. Пры паражэнні печані ў чалавека можа з'явіцца боль у жываце, страта весу, і змяненне колеру на жоўты. Захворванне легкіх можа вызваць боль у грудзях, задышку і кашаль.[1]

== Прычыны ==  Захворванне распаўсюджваецца, калі спажываецца вада або ежа, якія змяшчаюць яйца паразіта, або праз блізкі кантакт з інфецыраванай жывелай.[1] Яйца выходзяць з калам, мясам жывел, якія былі інфецыраваны паразітам.[2] Часта інфецыраваныя жывелы ўключаюць: сабакі, лісы і ваўкі.[2] Каб гэтыя жывелы сталі інфецыраваны, яны павінны з'есці органы жывелы, якія змяшчаюць цысты, напрыклад, авечкі або грызуны.[2] Від хваробы, якая з'яўляецца ў людзей, залежыць ад віда эхінакока, вызываючага інфекцыю. Дыягназ звычайна ставіцца з дапамогай ультрагукавога даследвання,кампутарнай тамаграфіі (КТ) або магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). Таксама могуць дапамагчы аналізы крыві на прысутнасць антыцелаў супраць паразіта, а таксама біяпсія.[1]

Прафілактыка і лячэнне —[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактыка пузырчата-глістнай хваробы заключаецца ў лячэнні сабак, якія могуць быць пераносчыкамі хваробы і вакцынацыя авечак. Лячэнне часта складанае. Цысты могуць быць выдалены праз скуру з далейшым медыкаментозным лячэннем.[1] Часам гэты від захворвання толькі наглядаецца.[3] Альвеалярны від хваробы часта патрабуе хірургічнай аперацыі з далейшым медыкаментозным лячэннем.[1] Ужываецца прэпарат альбендазол, які можа быць патрэбны на працягу некалькі гадоў.[1][3] Альвеалярны від хваробы можа прыводзіць да смерці.[1]

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Захворванне сустракаецца ў большасці раёнаў свету і ў наш час закранае каля аднаго мільёна чалавек. У некаторых раёнах Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі да 10 % вызначаных груп насельніцтва маюць захворванне.[1] Па стане на 2010 год яно выклікала каля 1200 смерцяў за перыяд з 1990 па 2000 год.[4] Эканамічны кошт хваробы ацэньваецца прыкладна 3 млрд долараў у год. Захворванне можа паражаць іншых жывёл, такіх як свінні, каровы і коні.[1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Echinococcosis  Fact sheet N°377. World Health Organization (1 сакавіка 2014). Праверана 19 сакавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 Echinococcosis [Echinococcus granulosus [Echinococcus multilocularis] [Echinococcus oligarthrus] [Echinococcus vogeli]]. CDC (29 лістапада 2013). Праверана 20 сакавіка 2014.
  3. 3,0 3,1 Echinococcosis Treatment Information. CDC (29 лістапада 2013). Праверана 20 сакавіка 2014.
  4. Lozano, R (Dec 15, 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010.". Lancet 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. PMID 23245604. 
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.