Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны даследчы Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
(СДУ)
руск.: Саратовский государственный университет
Заснаваны 10 чэрвеня 1909 года
Рэктар Аляксей Мікалаевіч Чумачэнка
Студэнты 29820
Размяшчэнне Саратаў
Юрыдычны адрас 410012, Саратаў, вул. Астраханская, 83
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт www.sgu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саратаўскі дзяржаўны універсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (руск.: Саратовский государственный университет имени Н. Г. Чернышевского) — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Расіі, найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова горада Саратава. Заснаваны ў 1909 годзе.

Гісторыя ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт у дзень адкрыцця, 6 снежня 1909 года.

Законапраект аб адкрыцці ўніверсітэта ў Саратаве быў зацверджаны Мікалаем II 10 чэрвеня 1909 г. Гэтая падзея зрабілася магчымай дзякуючы настойлівасці саратаўскай грамадскасці, адміністрацыі і прэм’ер-міністра П. А. Сталыпіна. Навучальная ўстанова была адкрыта 6 снежня 1909 як Імператарскі Мікалаеўскі ўніверсітэт. Галоўны архітэктар-будаўнік навучальных карпусоў універсітэта — К. Л. Мюфкэ. Першыя 8 гадоў свайго існавання ён складаўся толькі з аднаго факультэта — медыцынскага. Пастановай Часовага ўрада ад 1 ліпеня 1917 г. былі створаны фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты[1]. У кастрычніку 1923 універсітэт быў перайменаваны ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Н. Г. Чарнышэўскага.

Першы рэктар універсітэта — Васіль Іванавіч Разумоўскі — урач, навуковец і грамадскі дзеяч. Ва ўніверсітэце працаваў вядомы рускі ўрач і мемуарыст Пётр Галер. Першапачаткова ў склад універсітэта ўваходзіў толькі адзін медыцынскі факультэт. Пазней ў 1917 годзе адкрыліся фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты. З 1918 па 1921 год на агранамічным факультэе працаваў заснавальнік расійскай генетыкі Мікалай Іванавіч Вавілаў. У 1922 годзе агранамічны факультэт быў ператвораны ў самастойны Сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 годзе медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыцынскі інстытут. У 1931 годзе на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права быў створаны Інстытут савецкага права, сёння з’яўляецца Саратаўскай Дзяржаўнай акадэміяй права. У гэтым жа годзе педагагічны факультэт стаў Педагагічным інстытутам.

Структура ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялагічны факультэт
  • Геаграфічны факультэт
  • Геалагічны факультэт
  • Механіка-матэматычны факультэт
  • Сацыялагічны факультэт
  • Факультэт замежных моў і лінгвадыдактыкі
  • Факультэт камп’ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт нана- і біямедыцынскіх тэхналогій
  • Факультэт нелінейных працэсаў
  • Факультэт педагогікі пачатковай і адмысловай адукацыі
  • Факультэт псіхалогіі
  • Фізічны факультэт
  • Філасофскі факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Інстытуты ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

  • Балашоўскі інстытут
  • Інстытут археалогіі і культурнай спадчыны
  • Інстытут дадатковага прафесійнага ўтварэння
  • Інстытут мастацтваў
  • Інстытут гісторыі і міжнародных адносін (былы гістарычны факультэт)
  • Інстытут адкрытай адукацыі
  • Інстытут рызык
  • Інстытут фізічнай культуры і спорту
  • Інстытут філалогіі і журналістыкі (былы факультэт філалогіі і журналістыкі)
  • Інстытут хіміі (былы хімічны факультэт)
  • Міжрэгіянальны інстытут грамадскіх навук
  • Навукова-даследчы Інстытут прыродазнаўчых навук
  • Навукова-даследчы інстытут грамадазнаўства
  • Навукова-адукацыйны інстытут оптыкі і біяфатонікі
  • Адукацыйна-навуковы інстытут нанаструктур і біясістэм

Супрацоўніцтва з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт супрацоўнічае з ФМА БДУ.

Зноскі

  1. Журналы заседаний Временного правительства. Т. 3. Июль — август 1917 года. — М., 2004. — С. 50.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]