Рышыкеш
Выгляд
| Населены пункт | |
| Рышыкеш | |
|---|---|
| урду: رشی کیش | |
| 30°06′ пн. ш. 78°18′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 372 ± 1 м |
| Водныя аб’екты | Ганг |
| Часавы пояс | UTC+05:30 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0135 |
| Паштовы індэкс | 249201 |
| uttarakhandtourism.gov.in/… (англ.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Рышыкеш (англ.: Rishikesh, хіндзі: ऋषिकेश) — горад у паўночнай Індыі (штат Утаракханд), у перадгор’ях Гімалаяў. Святы горад для прыхільнікаў індуізму, сусветная сталіца ёгі, у якім у старажытнасці жылі легендарныя святыя мудрацы, а ў XX стагоддзі — такія вядомыя майстры ёгі, як Свамі Шывананда і Свамі Амкарананда. У пачатку 1968 года гурт The Beatles правёў некаторы час у Рышыкешы, вывучаючы медытацыю разам з Махарышы Махеш Ёгі.
Рышыкеш таксама вядомы як брама Гімалаяў і размешчаны за 25 км ад іншага святога індуісцкага горада — Хардвара, з’яўляецца адпраўным пунктам да найстаражытных горных паломніцкіх паселішчаў, такіх як Бадрынатх, Кедарнатх, Ганготры і Ямунотры.
За паўтары гадзіны язды ад Дэхрадуна.
- ↑ https://censusindia.gov.in/census.website/data/population-finder
- ↑ 2011 census of India