Рэакцыя Манту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Унутрыскурная ін'екцыя туберкуліну.
Памер папулы вымяраецца праз 48-72 гадзіны.

Рэакцыя Манту, Проба Манту (іншыя назвы: спроба Піркэ, туберкулінавая проба, туберкулінадыягностыка) — метад даследавання напружаннасці імунітэту ад узбуджальніка туберкулёзу (сухотаў) з дапамогай ацэнкі рэакцыі на адмысловы прэпарат мікрабактэрый (туберкулін).

Класічны кшталт туберкуліну быў вынайдзены ў 1890 годзе знаным нямецкім урачом Робертам Кохам. Аўтарам метаду туберкулінадыягностыкі на аснове ўжывання туберкуліну Коха для дыягностыкі сухотаў, належыць Піркэ (1907). На ўвярэджаную адмысловым свярдзёлкам скуру наносіўся туберкулін. З цягам часу гэты метад быў мадыфікаваны і ўвярэджанне скуры сталі рабіць адмысловым ланцэтам. Блізу так выглядае спроба Піркэ і ў нашы дні. Французскі ўрач Шарль Манту (Charles Mantoux) прапанаваў іншую мадыфікацыю спробы — унутрыскурныя ўвядзенні туберкуліну. Проба ў мадыфікацыі Манту стала выкарыстоўваецца ў Беларусі з 1965 года.

Рэакцыя Манту ёсць рэакцыяй на ўводзіны туберкуліну. У месцы ўводзінаў прэпарата ў скуру ўзнікае своеасаблівае запаленне, якое выклікаюцца інфільтрацыяй Т-Лімфацытамі — спецыфічнымі клеткамі крыві, адказнымі за клетачны імунітэт. Фрагменты мікабактэрый быццам прыцягваюць да сябе лімфацыты з блізулеглых крывяносных сасудаў скуры. Рэагуюць не ўсе Т-лімфацыты, а толькі тыя, што ўжо цалкам ці часткова «знаёмыя» з палачкай Коха. Калі арганізм «знаёмы» з сапраўднай мікрабактэрыяй туберкулёзу, дык такіх лімфацытаў будзе болей, запаленне больш інтэнсіўным, а рэакцыя будзе станоўчай, гэта значыць мела месца інфікаванне палачкай Коха. Мераючы лінейкай дыяметр папулы (запаленчай «бляшкі» ці «гузіка»), ацэньваюць напружанасць імунітэту ад туберкулёзнай палачкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]