Рагачоўскае рэальнае вучылішча
Рагачоўскае рэальнае вучылішча | |
---|---|
Заснавана | 1906 |
Тып | рэальнае вучылішча |
Адрас | Рагачоў, вул. Цымермана, 36 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рагачоўскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Рагачове і знаходзілася на Георгіеўскай вуліцы (сучасная Цымермана).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рагачоўскае рэальнае вучылішча было адкрыта ў 1906 годзе на сродкі гарадскіх мецэнатаў Іолшыных, у тым ліку Варвары Аляксееўны Іолшынай, якая частку сваіх грошай пакінула ў спадчыну для выплаты стыпендый навучэнцам вучылішча ўжо пасля яе смерці. Адкрыццё вучылішча ў дарэвалюцыйным Рагачове стала унікальнай падзеяй: тут упершыню была абсталявана аўтаномная электрастанцыя і змантаваная сістэма паравога ацяплення. Акрамя гэтага, з паўднёвага боку над другім паверхам была прыбудавана вежа, у якой размяшчалася абсерваторыя[1].
У 1912 годзе навучалі 212 вучняў і працавалі 16 выкладчыкаў[2].
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Рагачоўскага рэальнага вучылішча[3].
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Комплекс складаўся з цаглянага двухпавярховага Г-падобнага ў плане будынка вучылішча, трох садкоў, адрыны з 4-х аддзяленняў, каменнага ледніка, клазета і абісінскага калодзежа ў цэнтральнай частцы двара[4]>.
Галоўны будынак
[правіць | правіць зыходнік]Для вучылішча быў пабудаваны двухпавярховы каменны будынак у неакласічным стылі на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах[5]. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[6].
У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[6].
У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[5].
Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[6], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000592.
Дадатковы будынак
[правіць | правіць зыходнік]Пазней (да 1916) у адну лінію з усходняга боку будынка (па вуліцы Іолшынскай) быў пабудаваны двухпавярховы дом, у якім размяшчаліся кватэры інспектара, пісара (верхні паверх) і памочніка класных настаўнікаў (ніжні паверх)[4].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў — акцёр, тэатральны рэжысёр і педагог[7]
Зноскі
- ↑ Рогачевская обсерватория: из прошлого — в будущее(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Рогачевское реальное училище (руск.)
- ↑ Рогачевское реальное училище Дирекции народных училищ Могилевской губернии, город Рогачев Рогачевского уезда Могилевской губернии (руск.)
- ↑ а б Рогачёв. 2016 (руск.)
- ↑ а б Сусвет гісторыі — на пятачку жыцця(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2022. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в ЗДАНИЕ РЕАЛЬНОГО УЧИЛИЩА В РОГАЧЕВЕ (СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 2) Архівавана 2 сакавіка 2021. (руск.)
- ↑ 30 мая — 110 год з дня нараджэння К. М. Саннікава (1896—1965), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Рагачоўскае рэальнае вучылішча на Вікісховішчы |