Рэвізская душа
Выгляд
Рэві́зская душа́[1] — адзінка ўліку мужчынскага насельніцтва Расійскай імперыі ў 1718—1887 гадах (у Сібіры да 1899 года).
Паняцце ўзнікла пасля замены падворнага падаткаабкладання падушным падаткам. Падчас рэвізій складаліся так званыя рэвізскія сказкі на асоб, якія ўлічваліся рэвізіямі і такім чынам атрымалі назву рэвізскія душы. Кожная рэвізская душа лічылася наяўнай да наступнай рэвізіі нават у выпадку смерці чалавека (адсюль — «мёртвыя душы»).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэвізская душа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 546. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).