Рэв’ю-бомбінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Рэв’ю-бомбінг, або бамбаванне водклікамі (англ.: Review bombing) — гэта разнавід брыгадавання, сеціўная з’ява, калі група людзей пакідае анлайн шмат негатыўных водклікаў у адрас нейкага прадукту, тыпова ў адрас дадатка, стужкі, відэагульні, або супроць прадукту ці паслугі з афлайнавага жыцця, але водклікі ў гэтым разе ўсё адно пакідаюцца анлайн.[1] Рэв’ю-бомбінг можа быць сумленным і паходзіць з сапраўднага абурэння ўжывальнікаў прадукту, рэв’ю-бомбінг таксама можа быць несумленным, аднак выкананым усё адно жывымі людзьмі, якія з-за нейкіх мэт (жарт, доксінг, палітычны або сацыяльны актывізм сярод іншых) папярэдне каардынуюцца на нейкай пляцоўцы, але часам рэв’ю-бомбінг можа быць спецыяльна заказанай кампаніяй тыпу FUD у адрас канкурэнтаў, выкананай ці пры дапамозе лаяльных жывых людзей, ці пры дапамозе ботаў.[2] Падобнымі да рэв’ю-бомбінгу сеціўнымі з’явамі з’яўляюцца культура адмены, брыгадаванне галасамі.

У асноўным, рэв’ю-бомбінгу падвяргаюцца анлайн-пляцоўкі распаўсюджвання і ацэньвання медыякантэнту, такія як Steam, Metacritic, IMDb, Rotten Tomatoes, Appstore, Google Playmarket. Найбольш распаўсюджанымі прычынамі рэв’ю-бомбінгу з’яўляюцца непапулярныя фарсаваныя змены ва ўжо ўладкаваных франшызах і прадуктах, а таксама паводзіны стваральнікаў кантэнту па-за межамі стварэння кантэнту. Некаторыя з вышэазначаных пляцовак спрабуюць выкарыстоўваць машыннае навучанне, каб змагацца з рэв’ю-бомбінгам.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Grayson, Nathan. Steam 'Review Bombing' Is A Problem(нявызн.) , Steamed (19 красавіка 2015). Праверана 29 студзеня 2021. Архівавана 10 жніўня 2017.
  2. Hall, Charlie Valve intervened in 44 'review bomb' incidents on Steam last year. Polygon (6 лютага 2020). Праверана February 19, 2020.