Metacritic
Metacritic | |
---|---|
URL | metacritic.com (англ.) |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | Агляды, рэйтынгі |
Рэгістрацыя | Неабавязковая, ёсць падпіска |
Мова(-ы) | англійская |
Уладальнік | CBS Interactive |
Аўтар | Джэйсан Дзітц, Марк Дойл, Джулі Робертс |
Пачатак працы | 16 ліпеня 1999 |
Бягучы статус | Працуе |
Рэйтынг Alexa | 1 269[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Metacritic — англамоўны сайт-агрэгатар, на якім збіраюцца агляды музычных альбомаў, камп’ютарных гульняў, фільмаў, тэлевізійных праграм і DVD-дыскаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Для кожнага прадукта вылічваюцца дзве сярэднія лікавыя ацэнкі: стобальная — на аснове аглядаў прафесійных выданняў і дзесяцібальная — на аснове аглядаў карыстальнікаў. Фрагмент з кожнага агляду прадстаўляецца разам з гіперспасылкай на выток. Гэта дазваляе скласці ўяўленне пра агульную запатрабаванасць прадукта сярод рэцэнзентаў і, у меншай ступені, грамадскасці. Часам гэтыя дзве ацэнкі розняцца аж да супрацьлегласці.
Сайт мае падабенства з «Rotten Tomatoes», але вынікі часам моцна розняцца, што звязана ў асноўным са спосабам ацэнкі на «Metacritic», дзе кожны агляд разглядаюць у працэнтнай суадносіне, перш чым вылічыць сярэдні рэйтынг.
Хаця «Metacritic» выкарыстоўваецца таксама і для агляду кніг, іх рэгулярнае асвятленне амаль спынілася, за выключэннем невялікай колькасці буйных выданняў.
Найлепшыя фільмы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэйтынгу сайта «Metacritic» дзясятку найлепшых фільмаў усіх часоў па стане на 21 чэрвеня 2018 года складаюць[2]:
№ | Балы | Фільм | Рэжысёр | Дата прэм’еры |
---|---|---|---|---|
1 | 100 | «Грамадзянін Кейн» | Орсан Уэлс | 4 верасня 1941 |
2 | 100 | «Хросны бацька» | Фрэнсіс Форд Копала | 11 сакавіка 1972 |
3 | 100 | «Акно ў двор» | Альфрэд Хічкак | 1 верасня 1954 |
4 | 100 | «Касабланка» | Майкл Кёртыс | 23 студзеня 1943 |
5 | 100 | «Малалецтва» | Рычард Лінклейтэр | 11 ліпеня 2014 |
6 | 100 | «Тры колеры: Чырвоны» | Кшыштаф Кеслёўскі | 23 лістапада 1994 |
7 | 99 | «Спяваючыя пад дажджом» | Джын Келі, Стэнлі Донэн | 11 красавіка 1952 |
8 | 99 | «Скарбы Сьера-Мадрэ» | Джон Х’юстан | 24 студзеня 1948 |
9 | 99 | «Месяцавае святло» | Бары Джэнкінс | 21 кастрычніка 2016 |
10 | 98 | «Лабірынт фаўна» | Гільерма дэль Тора | 29 снежня 2006 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20171120174142/https://www.alexa.com/siteinfo/metacritic.com
- ↑ Best Movies of All Time (англ.). Сайт «Metacritic». «Metacritic». Праверана 21 чэрвеня 2018.