Рэдван Раімавіч Мемешаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рэдван Мемешаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Рэдван Мемешаў
Redvan Memeshev.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рэдван Раімавіч Мемешаў
Нарадзіўся 15 жніўня 1993(1993-08-15)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўтаномная Рэспубліка Крым Крымцяпліца
Нумар 7
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2008 — 2011 Украіна Крымцяпліца (Маладзіжнэ)
Клубная кар’ера*
2011 — 2013 Украіна Крымцяпліца (Маладзіжнэ) 49 (8)
2013 — 2017 Украіна Валынь (Луцк) 92 (19)
2017 Украіна Карпаты (Львоў) 2 (0)
2018 Украіна Дніпро-1 11 (2)
2019 Беларусь Славія-Мазыр 8 (1)
2019 — Аўтаномная Рэспубліка Крым Крымцяпліца (Маладзіжнэ) 7 (0)
Нацыянальная зборная**
2013 — 2014 Украіна Украіна (да 21) 13 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2019.

Рэдван Мемешаў (нар. 15 жніўня 1993, Джанкой, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца крымскага клуба «Крымцяпліца».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Крымцяпліца», дзе і пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе, за два з паловай гады ў Першай лізе правёў 49 матчаў і забіў 7 галоў. У ліпені 2013 года, пасля таго як «Крымцяпліца» з-за фінансавых праблем спыніла выступы, падпісаў кантракт з луцкай «Валынню». 1 лістапада 2013 года аформіў дубль у браму данецкага «Шахцёра» (2:0).

У жніўні 2017 года, пасля таго як «Валынь» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, падпісаў кантракт з львоўскімі «Карпатамі», але згуляў за каманду толькі ў двух матчах. У сакавіку 2018 года перайшоў у «Дніпро-1», дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2018/19 заставаўся іграком «Дніпро-1», але не з’яўляўся на полі.

У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком беларускага клуба «Славія-Мазыр»[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, пазней стаў выхадзіць на замену, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мазырскую каманду[3].

У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Крымцяпліцы», якая стала выступаць у чэмпіянаце Крыма.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]