Рэдван Раімавіч Мемешаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Рэдван Мемешаў
Redvan Memeshev.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рэдван Раімавіч Мемешаў
Нарадзіўся 15 жніўня 1993(1993-08-15)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2008 — 2011 Сцяг Украіны Крымцяпліца (Маладзёжнае)
Клубная кар’ера*
2011 — 2013 Сцяг Украіны Крымцяпліца (Маладзёжнае) 49 (8)
2013 — 2017 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 92 (19)
2017 Сцяг Украіны Карпаты (Львоў) 2 (0)
2018 Сцяг Украіны Дніпро-1 11 (2)
2019 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 8 (1)
Нацыянальная зборная**
2013 — 2014 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 13 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2019.

Рэдван Мемешаў (нар. 15 жніўня 1993, Джанкой, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Крымцяпліца», дзе і пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе, за два з паловай гады ў Першай лізе правёў 49 матчаў і забіў 7 галоў. У ліпені 2013 года, пасля таго як «Крымцяпліца» з-за фінансавых праблем спыніла выступы, падпісаў кантракт з луцкай «Валынню». 1 лістапада 2013 года аформіў дубль у браму данецкага «Шахцёра» (2:0).

У жніўні 2017 года, пасля таго як «Валынь» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, падпісаў кантракт з львоўскімі «Карпатамі», але згуляў за каманду толькі ў двух матчах. У сакавіку 2018 года перайшоў у «Дніпро-1», дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2018/19 заставаўся іграком «Дніпро-1», але не з’язляўся на полі.

У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком беларускага клуба «Славія-Мазыр»[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, пазней стаў выхадзіць на замену, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мазырскую каманду[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]