Рэзерват

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрмін «рэзерват» мае некалькі значэнняў:

  • Рэзерват (лац.: reservatum захаванае, лац.: reservare захоўваць), тэрыторыя, дзе прыродныя багацці (жывёлы і расліны) знаходзяцца пад асаблівай аховай ўрада, на якой асабліва ахоўваецца адзін від або група відаў, або ўвесь прыродны комплекс. Рэзерваты адрозніваюць па выглядзе ахоўнай тэрыторыі: прыродныя, марскія, балотныя, батанічныя, заалагічныя, паляўнічыя і іншыя. Па спосабе арганізацыі аховы прыроды адрозніваюць біясферны рэзерват і рэсурсны рэзерват.
  • Біясферны рэзерват —тэрыторыя, закліканая дэманстраваць збалансаванае ўзаемадзеянне прыроды і чалавека, канцэпцыю ўстойлівага развіцця навакольнага асяроддзя. Статус біясфернага рэзервата прысвойваецца ЮНЕСКА. Складаецца з трох зон: ядра (асабліва ахаваная прыродная тэрыторыя), буферная зона і зона супрацоўніцтва (дзе дэманструецца сбаланстрованное узаемадзеянне чалавека і прыроды). У цяперашні час міжнародны статус біясферных рэзерватаў у Беларусі маюць: запаведнік «Бярэзінскі», Нацыянальны парк «Белавежская пушча», біясферны рэзерват «Прыбугскае Палессе» і "Гродзенская пушча". У 2016 годзе ў Расіі 41 біясферны рэзерват.
  • Рэсурсны рэзерват — асабліва ахаваная прыродная тэрыторыя, якая ствараецца для прадухілення некантралюемага выкарыстання і знясілення прыродных рэсурсаў тэрыторыі[1]. У зоне традыцыйнага прыродакарыстання дапускаецца вядзенне традыцыйнай гаспадарчай дзейнасці. У зоне ліцэнзійнай канфіскацыі біялагічных рэсурсаў дапускаецца здабыча прыродных рэсурсаў на аснове ліцэнзіі. Ствараюцца на падставе рашэння рэгіянальных органаў улады[2].
  • Рэзерват — месца часовага пражывання некаторых жывёл, звязанае з цыклам развіцця віду.

Зноскі

  1. Голубев Г.Н. Основы геоэкологии. — М.: КНОРУС, 2013.
  2. Положение о ресурсном резервате
  3. Современный толковый словарь русского языка Ефремовой / Резерват(недаступная спасылка). dic.academic.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15-12-2009.