Рэйманд Брайнін
Рэйманд Брайнін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1909[1] ці 30 лістапада 1910[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 2000[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
![]() |
Рэйманд Брайнін (англ.: Raymond Breinin; 30 лістапада 1910, Віцебск — 4 красавіка 2000, Нью-Ёрк) — амерыканскі жывапісец, скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Мендэля Брайніна і Этэль Дукарэвіч. Вучыўся ў Віцебску ў школе мастака Ю. М. Пэна. З 1922 жыў у ЗША — у Чыкага і Нью-Ёрку. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце Чыкага (з 1925). Пісаў містычныя гарадскія пейзажы, алегарычныя карціны, партрэты; ствараў скульптуры. Выканаў больш за дзясятак сцянных роспісаў для грамадскіх будынкаў у Чыкага і гарадах штата Ілінойс. Стварыў касцюмы і дэкарацыі да балета «Падводная плынь» (англ.: Undertow)[5] У. Шумана для Амерыканскага тэатра балета (1945).
З 1938 на працягу 18 гадоў яго творчасць прадстаўляла прэстыжная нью-ёркская галерэя Downtown, дзе ён меў некалькі персанальных выстаў (1939, 1943).
У гады Другой сусветнай вайны сустракаўся з Маркам Шагалам, сваім земляком, калі той знаходзіўся ў ЗША, дапамагаў яму зладзіць выстаўку ў Чыкага.
Выкладаў ва ўласнай мастацкай школе ў Чыкага, ва ўніверсітэтах Паўднёвага Ілінойса і Мінесоты, у Мастацкай студэнцкай лізе і Нацыянальнай акадэміі дызайну ў Нью-Ёрку.
Атрымаў узнагароды: Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку (1942), Мастацкага інстытута Чыкага (1942), прэмію «Мастацтва: ЗША» (1958) і інш. Член Нацыянальнай акадэміі дызайну (1967).
Прадстаўлены ў больш чым 30 музеях ЗША, у тым ліку ў Метраполітэн, Музеі сучаснага мастацтва і Бруклінскім музеі ў Нью-Ёрку, Музеі Хіршхорн у Вашынгтоне, Музеі прыгожых мастацтваў у Бостане.
Зноскі
- ↑ http://www.chicagomodern.org/artists/raymond_breinin/ Праверана 26 жніўня 2019.
- ↑ Delarge J. Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 26 жніўня 2019.
- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 15 красавіка 2025.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Undertow (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БРАЙНИН Реймонд (руск.). Искусство и архитектура русского зарубежья.