Рэспубліканскі рэферэндум у Гамбіі (1965)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

24 лістапада 1965 года ў Гамбіі адбыўся рэспубліканскі рэферэндум[1]. Ставілася пытанне аб увядзенні пасады прэзідэнта, які змяніў бы брытанскую каралеву Лізавету II у ролі кіраўніка дзяржавы. Тым самым мог быць скасаваны пост генерал-губернатара, які прызначаўся Вялікабрытаніяй.

На рэферэндуме было зарэгістравана 154 626 выбаршчыкаў, пры гэтым было аддадзена 93 484 сапраўдных галасы. 65,85% выбаршчыкаў прагаласавалі за ўвядзенне прэзідэнцкага кіравання. Аднак ініцыятыва не змагла атрымаць падтрымку ў дзве траціны, неабходную для прыняцця прапановы.

Другі рэферэндум, праведзены ў 1970 годзе, з тым жа пытаннем аказаўся больш паспяховым. Як вынік, прэм’ер-міністр Дауда Джавара быў абраны парламентам прэзідэнтам. 24 красавіка ён афіцыйна ўступіў на сваю пасаду. Апошні генерал-губернатар Фарыманг Мамадзі Сінгатэ склаў свае паўнамоцтвы.

Вынікі рэферэндуму Галасы %
За 61 563 65,85
Супраць 31 921 34.15
Агулам 93 484 100
Зарэгістраваныя выбаршчыкі / яўка 154 626 60,46
Крыніца: база даных выбараў у Афрыцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1965 Plebiscite African Elections Database