Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння
Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Размяшчэнне | |
Дата заснавання | 1998 |
makaenka17med.by |
Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння — медыцынская ўстанова ў Мінску. Размешчаны па адрасе вуліца Макаёнка, 17.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1998 годзе у Мінску як Рэспубліканскі дыспансер радыяцыйнай медыцыны на базе гарадской курортнай водагразелячэбніцы і Рэспубліканскага дыспансера радыяцыйнай медыцыны. З 2004 года дзяржаўная ўстанова з сучаснай назвай. З 2005 года да яго далучаны Рэспубліканскі кансультатыўны эндакрыналагічны цэнтр.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуры цэнтра (2006): 6 аддзяленняў, клініка-дыягнастычная лабараторыя, працэдурны кабінет, кабінеты псіхатэрапіі, эндаскапічных метадаў даследавання і гідратэрапіі кішэчніка, медыка-технічная група, падраздзяленне водагразелячэння.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі дзейнасці: доктарская і стаматалагічная практыка, санаторна-курортнае лячэнне, выкарыстанне прыродных рэсурсаў, забеспячэнне прамысловай бяспекі і бяспекі юрыдычных і фізічных асоб. У цэнтры лечаць хваробы касцёва-мышачнай сістэмы, гінекалагічныя і ўралагічныя, нервовай сістэмы, органаў стрававання, захворванні органаў дыхання. Нароўні з вода- і гразелячэннем у комплексным лячэнні выкарыстоўваюцца розныя віды масажу, электрасвятлолячэння, іголкарэфлексатэрапія, лячэбна-фізкультурны комплекс, гідракінезатэрапія ў басейне з мінеральнай вадой.
Цэнтр сумесна з Нацыянальным інстытутам раку (ЗША) ажыццяўляе рэалізацыю праекта «Вывучэння раку і іншых захворванняў шчытападобнай залозы ў Беларусі пасля чарнобыльскай аварыі», а таксама «Праграмы актывізацыі беларуска-кітайскіх адносін на 2006-10 гады» (уключае стварэнне аддзялення традыцыйнай кітайскай медыцыны).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Медицинской реабилитации и бальнеолечения республиканский центр // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6