Рэчыцкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэчыцкі замак існаваў y 16 — 1-й палове 17 стагоддзя ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны з дрэва на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцы cтаражытнага гарадзішча плошчай каля 1 га. Быў абнесены валам і абведзены ровам. Умацаванне авальнага ў плане замка складалася з драўляных абарончых сцен, зробленых па тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных y плане вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд y замак быў з паўднёвага захаду праз пад’ёмны мост.

Рэчыцкі замак разбураны ў 1649 y час антыфеадапьнай вайны 1648—51. Вядомы паводле плана і гравюры 1649.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14), С. 39.