Рычард Брэнт Талі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Р. Брэнт Талі)
Jump to navigation Jump to search
Рычард Брэнт Талі
Дата нараджэння 9 сакавіка 1943(1943-03-09) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Альма-матар
Узнагароды і прэміі Шаблон:Медаль прэміі імя Амбарцумяна Міжнародная навуковая прэмія імя Віктара Амбарцумяна

Рычард Брэнт Талі (англ.: Richard Brent Tully; нарадзіўся ў 1943) — астраном з Астранамічнага інстытута[en] ў Ганалулу (Гаваі, ЗША).

Спецыялізацыя Талі — астрафізіка галактык. Разам з Дж. Рычардам Фішэрам[en], у працы Новы метад вызначэння адлегласцей да галактык[4], ён увёў вядомую залежнасць Талі-Фішэра[en] паміж яркасцю спіральных галактык (прапарцыйнай масе іх зорак) і амплітудай іх ратацыйных крывых. Гэта залежнасць дала магчымасць рабіць даволі дакладныя ацэнкі адлегласцей да галактык. Складзены ім у 1988 годзе Каталог блізкіх галактык (англ.: The Nearby Galaxies Catalog) утрымлівае трохмерныя каардынаты 68 тысяч найбліжэйшых да Зямлі галактык. На аснове гэтых даных была пабудавана мадэль размяшчэння галактык у кубе з бокам у 700 мільёнаў светлавых гадоў і з цэнтрам у Зямлі. Візуалізацыя гэтых даных была аформлена ў выглядзе камп'ютарнай праграмы-планетарыя «Starry Night Pro[en]», даныя ў якой называюцца Базай Талі (англ.: Tully Database). У гэтай базе знаходзіцца гіперструктура, якой Талі даў назву «комплекс звышскопішчаў Рыб-Кіта»[5][6].

У 2014 годзе Талі склаў трохмерную карту гравітацыйна звязанага звышскопішча, якое змяшчае наша Звышскопішча Дзевы, і назваў яго Ланіякея.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]