Ланіякея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ланіякея (у цэнтры і злева) і звышскопішча Персея-Рыб (справа і знізу)

Ланіякея (англ.: Laniakea[1], па-гавайску — «неабсяжныя нябёсы»[2]) — звышскопішча галактык, у якім, у прыватнасці, знаходзяцца Звышскопішча Дзевы (складовай часткай якога з'яўляецца Мясцовая група, якая змяшчае галактыку Млечны шлях з Сонечнай сістэмай)[3] і Вялікі атрактар, у якім размешчаны цэнтр цяжару Ланіякеі[4]. У сваю чаргу, Ланіякея ўваходзіць у комплекс звышскопішчаў Рыб-Кіта.

Дыяметр Ланіякеі прыкладна роўны 500 мільёнам светлавых гадоў[3]. Ланіякея складаецца прыкладна з 100 тысяч галактык, а маса яе прыкладна роўная 1017 масам Сонца (прыкладна ў 100 раз большая за масу Звышскопішча Дзевы). Суседнім з Ланіякеяй з'яўляецца звышскопішча Персея-Рыб[en][5] з ланцуга Персея-Пегаса, які таксама ўваходзіць у комплекс Рыб-Кіта.

Першая (трохмерная) карта Ланіякеі была створана да верасня 2014 года[6] з дапамогай радыётэлескопа Грын-Бэнк і іншых тэлескопаў.

Вядучым аўтарам першага даследавання Ланіякеі з'яўляецца астраном Р. Брэнт Талі з Астранамічнага інстытута[en] на Гаваях, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гавайскага ўніверсітэта ў Маноа[7].

Назва Ланіякея, прапанаваная Нава’а Напалеонам, выкладчыкам аднаго з каледжаў Ганалулу, з'яўляецца данінай павагі палінезійскім мараходам, якія выкарыстоўвалі веданне зорнага неба ў навігацыі па Ціхаму акіяну[8][9].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]