Сабор Святога Пятра (Джакава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкая царква
Сабор Святога Пятра
Katedrala Svetog Petra
St. Peter's Cathedral, Dakovo.jpg
45°18′27″ пн. ш. 18°24′40″ у. д.HGЯO
Краіна Харватыя
Горад Джакава
Канфесія каталіцтва
Епархія Джакавацка-Осіецкая архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Неараманскі стыль
Архітэктар Carl Roesner[d] і Фрыдрых фон Шміт[d]
Дата заснавання 1866
Будаўніцтва 18661882 гады
Статус Кафедральны сабор архідыяцэзіі Джакава-Осіека
Стан Дзейнічае

Сабор Святога Пятракаталіцкі сабор у горадзе Джакава(руск.) бел., Харватыя. Кафедральны сабор архідыяцэзіі Джакава-Осіека, помнік архітэктуры. Адзін з сямі харвацкіх сабораў, якія носяць статус «малой базілікі».

Сабор пабудаваны ў 1866-1882 гадах пры архіепіскапе Ёсіпе Юраі Штросмаеры(руск.) бел., значным дзеячам харвацкага нацыянальнага адраджэння, які быў галоўным ініцыятарам будаўніцтва новага сабора ў Джакаве наўзамен старой і сціплай царквы. Архітэктарамі сабора былі венскія архітэктары Карл Рэзнер і Фрыдрых фон Шміт(руск.) бел.. Сабор трохнефны, мае ў плане форму лацінскага крыжа. Фрэскі з выявай сцэн з Старога Запавету ў галоўным нефе і сцэн з жыцця Святога Пятра ў алтарнай прасторы выканалі рымскія мастакі Аляксандр Максіміліян, Ладавіка Зейц і Акілле Ансільёні.

Галоўны алтар і ківорый

Асаблівай увагі заслугоўвае высокі 15-метровы ківорый над галоўным алтаром, які абапіраецца на 4 мармуровыя калоны. З кожнага боку ківорыя ў верхняй яго часткі медальёны з выявамі чатырох лацінскіх Айцоў Царквы: Амвросій Медыяланскі, Еранім Стрыдонскі, Аўрэлій Аўгусцін і Рыгор Вялікі. Аўтар ківорыя — Карл Рэзнер. У апсідзе храма знаходзіцца кафедра епіскапа з разнога дуба аўтарства Фрыдрыха фон Шміта. У кафедру ўпраўлены драўляны малюнак Багародзіцы, выкананы пізанскімі майстрамі XIV стагоддзя і набыты Штросмаерам у Італіі.

У крыпце сабора — магіла епіскапа Штросмаера. У 1993 годзе сабор наведваў папа Ян Павел II.

Сабор акружае парк XIX стагоддзя, прызнаны ландшафтным помнікам і знаходзіцца пад аховай. У парку знаходзіцца палац епіскапа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]