Сабор Сэрца Ісуса (Рэзэкнэ)
Славутасць | |
Сабор Сэрца Ісуса | |
---|---|
56°29′58″ пн. ш. 27°20′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Рэзэкнэнска-Аглонская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1887 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (лат.: Rēzeknes Vissvētākās Jēzus Sirds Romas katoļu katedrāle) — каталіцкая царква, якая знаходзіцца ў горадзе Рэзэкнэ, Латвія. Храм з’яўляецца кафедральным саборам Рэзэкнэнска-Аглонскай епархіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова на месцы сучаснага храма знаходзілася невялікая драўляная царква, пабудаваная ў 1685 годзе. Пасля таго, як гэты храм згарэў у 80-х гадах XIX стагоддзі, было вырашана будаваць новую каменную царкву.
Будаўніцтва сучаснага храма па праекце рыжскага архітэктара Фларыяна Віганоўскага пачалося ў 1887 годзе і завяршылася ў 1902 годзе. Асвячэнне храма адбылося ў 1914 годзе пасля заканчэння апошніх аздабленчых работ.
У 1995 годзе пасля заснавання Апостальскай Сталіцай Рэзэкнэнска-Аглонскай дыяцэзіі храм стаў кафедральным саборам.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Фасад мае элементы псеўдараманскага архітэктурнага стылю, унутры храма ёсць неагатычныя элементы. Неагатычны драўляны алтар упрыгожаны фігурамі Ісуса Хрыста і Дзевы Марыі, святой Тэрэзы і іншых святых. Вітражы паказваюць першых каталіцкіх латвійскіх біскупаў святога Мейнарда і Альберта Буксгеўдэна.
Зноскі
- ↑ Latvijas Vēstnesis — Latvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.