Рэзэкнэ
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рэ́зэкнэ (лат.: Rēzekne, латг.: Rēzne, бел.: Рэжыца) — горад у Латвіі. Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца. «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам. Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн).
У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам, які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны, Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.
У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на 2016 год насельніцтва Рэзэкнэ складала 31 216 чалавек.
Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам[1]:
- Латышы (у т.л. латгальцы) — 13 820 чалавек
- Рускія — 13 609 чалавек
- Палякі — 690 чалавек
- Яўрэі — 470 чалавек
- Беларусы — 455 чалавек
- Украінцы — 381 чалавек
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Руіны Рэзэкненскага замка
- Кафедра Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
- Царква Нараджэння Багародзіцы
- Лютэранская Траецкая царква
- Стараверская Царква Святога Мікалая
- Драўляная (г.зв. «Зялёная») сінагога
- Помнік «Latgales Mara»
- Музей гісторыі і культуры Латгаліі
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Антанійс Спрынгавічс — рыжскі архібіскуп
- Юрый Тынянаў — расійскі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца
- Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
- Івэта Апкална — латышская арганістка
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Iedzīvotāju skaits pašvaldībās pēc nacionālā sastāva Архівавана 24 верасня 2020. (лат.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэзэкнэ
- Сайт Рэзэкнэ Архівавана 28 лютага 2014.
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)