Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва (СЕС, руск.: Совет Евроатлантического Сотрудничества) - арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца садзейнічанне ва ўмацаванні дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і НАТА, заснаванага на прынцыпах еўраатлантычных каштоўнасцяў і развіцці еўраатлантычных сувязяў.

Місія Савета[правіць | правіць зыходнік]

Садзейнічанне еўраатлантычнай інтэграцыі Беларусі як гарантыі дэмакратычнага развіцця краіны шляхам ажыццяўлення інфармацыйных і навучальных праграм спрыяльных станаўленню дэмакратычных каштоўнасцяў у беларускім грамадстве.

Беларусь і НАТА[правіць | правіць зыходнік]

Умацаванне міжнароднай бяспекі для Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца адной з прыярытэтных задач вонкавай палітыкі Беларусі. Для рашэння гэтай задачы Беларусь заўсёды прыкладала максімум сілаў, прытрымліваючыся паслядоўнай і адказнай палітыкі. Кіраўніцтва краіны надае спецыяльнае значэнне развіццю ўзаемавыгадных, стабільных адносін з НАТА і яе дзяржавамі-сябрамі, якія зараз маюць агульную мяжу з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА). Рэспубліка Беларусь узаемадзейнічае з НАТА ў рамках Савета Еўраатлантычнага партнёрства (СЕАП) і праграмы «Партнёрства дзеля міра» (ПДМ)[1]. Беларусь надае адмысловае значэнне рэалізацыі праграмы ПДМ, разглядаючы яе ў якасці аднаго з найбольш важных варыянтаў развіцця практычнага супрацоўніцтва як з Паўночнаатлантычным альянсам, так і з асобнымі краінамі Еўропы і Паўночнай Амерыкі [2]. У студзені 1995 года Беларусь далучылася да ўдзелу ў ПДМ, падпісаўшы Рамачны дакумент Праграмы [3]. 29 красавіка 1996 года Беларусь афіцыйна перадала ў штаб-кватэру НАТА Прэзентацыйны дакумент па праграме ПДМ, у якім пазначыла мэты і прыярытэты свайго супрацоўніцтва з НАТА. Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва за актыўную падтрымку дыялогу Рэспублікі Беларусь і НАТА.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]