Дэмакратыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмакратыя
Выява
Процілегла аўтакратыя
Код WordLift data.thenextweb.com/tnw/…
Аб’яднанне спіс у кваліфікатарах[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэмакратыя (грэч. δημοκρατία — «улада народа»), від палітычнага ладу дзяржавы або палітычнай сістэмы грамадства, пры якім заканадаўчыя і выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца як праз прамое народаўладдзе (прамая дэмакратыя), так і праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца народам ці якой-небудзь яго часткай (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі з’яўляецца забеспячэнне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтарэсаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная змена прадстаўнічай улады разам са зменай адпаведных інтарэсаў у часе. Паколькі ідэал народаўладдзя цяжкадасягальны і мае розныя тлумачэнні, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагоддзя найбольш вядомай мадэллю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыццяўляюць сваё права прыняцця палітычных рашэнняў непасрэдна, за кошт дасягнення кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкавання меншасці большасці. У прадстаўнічай дэмакратыі грамадзяне ажыццяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асоб шляхам дэлегавання ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэнні з улікам пераваг кіруемых і адказваюць перад імі за сваі дзеянні. Дэмакратыя можа існаваць ва ўнітарных дзяржавах (Францыя, Швецыя, Партугалія, Японія) і ў федэратыўных дзяржавах (Швейцарыя, ЗША, Германія, Канада, Бразілія, Індыя).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Антычнасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «дэмакратыя» ўпершыню з’явіўся ў старажытнагрэчаскай палітычнай і філасофскай думцы. Як правіла, першымі дэмакратыямі лічацца старажытнагрэчаскія гарады-дзяржавы ў Афінах, створаныя на чале з Клейстэнам ў 507 годзе да нашай эры. Клейстэна называюць «бацькам афінскай дэмакратыі»[1]. Афінскі філосаф Платон супрацьпастаўляў дэмакратыі сістэму «рэгулюючага кіравання», з альтэрнатыўнымі сістэмамі манархіі (кіраванне аднаго чалавека), алігархіі (кіраванне малага класа эліты) і тымакратыі (кіраванне класа ўласнікаў). Сёння класычная афінская дэмакратыя, на думку многіх, з’яўлялася прамой дэмакратыяй. Першапачаткова гэтая форма ўлады мела дзве адметныя асаблівасці: па-першае, выбар па жэрабі для звычайных грамадзян на пасады дзяржаўных устаноў і судоў і, па-другое, сход усіх грамадзян[2]. Усе грамадзяне мелі права выступаць і галасаваць на сходзе, дзе прымаліся законы горада-дзяржавы. Тым не менш, афінскімі грамадзянамі з’яўляліся толькі мужчыны, якія нарадзіліся ад афінскіх бацькоў і мелі ўзрост большы за 20 гадоў. Усе жанчыны, рабы, замежнікі і мужчыны ва ўзросце да 20 гадоў правы грамадзян не мелі. З прыкладна 200—400 тысяч жыхароў налічвалася толькі 30—60 тысяч грамадзян. Абраныя генералы часцяком мелі значны ўплыў на сходах. Гэтак, Перыкл быў дэ-факта шматгадовым палітычным лідарам Афін, падчас перыяду, калі яго абіралі на дзяржаўныя пасады агулам 15 гадоў запар.

Іншыя перыяды[правіць | правіць зыходнік]

З ускладненнем дзяржаўных задач, прамая дэмакратыя была практычна паўсюдна выцесненая манархічнымі формамі кіравання. У цяперашні час дэмакратычнае кіраванне звычайна носіць форму заходняй еўрапейскай прадстаўнічай дэмакратыі, якая атрымала назву «ліберальная дэмакратыя». Сярод яе тэарэтычных заснавальнікаў былі Жан-Жак Русо (17121778), Джон Лок (16321704) і Мантэск’ё (16891755). Развіццё сродкаў масавай камунікацыі, аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, тэорыі штучнага інтэлекта з інжынерыяй ведаў, з улікам нарастальных складанасцей з рэалізацыяй прадстаўнічай дэмакратыі, адрадзіла цікавасць да яе прамых формаў.

Рускі філосаф Павел Іванавіч Наўгародцаў сцвярджаў, што «З цяжарам народаўладдзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежавання».

Прыкметы дэмакратычнай дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Сучаснае паняцце дэмакратыі ўключае наступныя грамадзянскія правы і свабоды:

  • свабоду слова пры наяўнасці адказнасці за выкарыстанне дадзенага права;
  • свабоду веравызнання і адпраўлення веры, рэлігійных культаў і абрадаў;
  • аддзяленне рэлігіі ад дзяржавы і школы;
  • свабоду выбара мовы міжасобасных зносін;
  • незалежнасць друку і іншых сродкаў масавай інфармацыі (уключаючы тэлебачанне);
  • дэпалітызацыю і дэпартызацыю войска, паліцыі, органаў дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры і суда, радавога (непалітычнага) складу апарата органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
  • грамадзянскі, грамадскі і парламенцкі кантроль за войскам, паліцыяй, органамі дзяржбяспекі і іншымі сілавымі структурамі
  • права грамадзяніна на вольнае атрыманне і распаўсюджванне поўнай, пэўнай і праўдзівай інфармацыі аб дзейнасці органаў улады і кіравання;
  • свабоду творчасці і творчага самавыяўлення, і ў прыватнасці свабоду выразу меркаванняў;
  • свабоду мірных збораў, шэсцяў, мітынгаў і дэманстрацый;
  • свабоду саюзаў, арганізацый і палітычных партый, не забароненых законам;
  • права грамадзян свабодна аб’ядноўвацца ў любыя не забароненыя законам грамадскія арганізацыі, групы, саюзы і палітычныя партыі;
  • гарантыі асабістай недатыкальнасці грамадзян;
  • права чалавека на жыццё, асабістую волю і бяспеку;
  • права прыватнай уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і права на свабоду не забароненай законам эканамічнай дзейнасці;
  • незалежнасць і бесстароннасць суда;
  • права чалавека на сумленны і аб’ектыўны разгляд яго справы ў судзе пры забеспячэнні рэальнай спаборнасці бакоў абвінавачвання і абароны і строгім захаванні прэзумпцыі невінаватасці;
  • строгае захаванне прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады;
  • адказнасць службоўцаў выканаўчай улады перад прадстаўнічымі органамі
  • абмежаванне ўмяшання дзяржавы ў дзейнасць эканамічных суб’ектаў, грамадзян, грамадскіх арганізацый, партый і рухаў, рэлігійных канфесій, органаў мясцовага самакіравання;
  • моцнае мясцовае самакіраванне;
  • развітае грамадзянскае грамадства;
  • развітыя інстытуты парламентарызму, уключаючы парламенцкія расследаванні;
  • усеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры забеспячэнні рэальнага раўнапраўя і спаборнасці кандыдатаў, палітычных партый і рухаў і іх праграм;
  • дзяржаўныя гарантыі ўнутрапартыйнай і ўнутрапрафсаюзнай дэмакратыі, у прыватнасці гарантыі вольнага існавання ўнутрапартыйных фракцый і захавання вызначаных працэдур пры выбарах партыйных органаў — гэта не можа з’яўляцца ўнутранай справай ні адной партыі, прэтэндуючай на ўдзел у выбарах.

Сучасныя тэорыі дэмакратыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Партысіпацыённая
  • Плебісцытарная
  • Плюралістычная
  • Рынкавая
  • Сацыялістычная (сацыял-дэмакратыя)
  • Паліархія
  • Інфармацыйная

Функцыі дэмакратыі[правіць | правіць зыходнік]

Эфектыўнае змаганне з завышанай грамадскімі лідарамі ацэнкай вынікаў сваёй дзейнасці. Аб’ектыўную адзнаку якасці грамадскага кіравання можна атрымаць толькі на выбарах ва ўмовах свабодных камунікацый. Мэтапакладанне — дэмакратыя прымушае палітычных лідараў улічваць патрэбы чалавека ў складзе глабальных мэт развіцця. Адсутнасць дэмакратыі можа прывесці да жахлівых рэпрэсій у імя прагрэсу, калі палітык ставіць прыватную эканамічную або ідэалагічную мэту вышэй жыццяў суайчыннікаў без іх волі. Заключэнне палітычных пагадненняў забяспечвае змену эліт прымальным спосабам, падчас ідэалагічнай барацьбы на выбарах. У аўтарытарных дзяржавах эліту змяняюць з выкарыстаннем грубай сілы, і гэтая працэдура суправаджаецца значнымі стратамі ў эканоміцы. Пры гэтым перыядычная ратацыя ўлады неабходная для прадухілення застою ў развіцці.

Дэмакратыя ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абвяшчае жаданне народа Беларусі забяспечыць непарушныя ўстоі народаўладдзя і называе Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. R. Po-chia Hsia, Lynn Hunt, Thomas R. Martin, Barbara H. Rosenwein, and Bonnie G. Smith. The Making of the West, Peoples and Cultures, A Concise History. — Boston and New York: Bedford/St. Martin’s, 2007. — Vol. I: To 1740. — С. 44.
  2. Grinin L. E. Early State and Democraсy. socionauki.ru

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чарнаўскі, Д.С. Сінергетыка і інфармацыя (дынамічная тэорыя інфармацыі). — М.: Едиториал УРСС, 2004. — 288 с. — ISBN 5-354-00241-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]