Саюз польскага народа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Саюз польскага народа ці Садружнасць польскага народа (польск.: Związek Ludu Polskiego, польск.: Stowarzyszenie Ludu Polskiego) — польская тайная вызваленчая арганізацыя ў 18351837 гг. Створаны ў Кракаве на аснове арганізацый карбанарыяў эмісарамі эмігранцкай арганізацыі «Маладая Польшча» (Ш. Канарскі, А. і Л. Залескія, С. Гашчынскі).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Рыхтаваў паўстанне з мэтай аднаўлення Рэчы Паспалітай і правядзення прагрэсіўных сацыяльна-эканамічных рэформ (найперш скасаванне прыгону). Ідэалагічна быў блізкі да «Дэмакратычнага таварыства». Складаўся пераважна са шляхты і інтэлігенцыі. Тэрытарыяльна падзяляўся на 5 правінцый; Кракаўская рэспубліка (там знаходзіўся цэнтральны орган — Галоўная абшчына), Галіцыя, Пазнаншчына, Царства Польскае, Літва (былое ВКЛ, уключала тэрыторыі беларускіх і украінскіх губерняў). Унутры саюза былі 2 плыні: радыкальна-дэмакратычная і ліберальная, якія адрозніваліся адносінамі да сялянскага пытання, часу паўстання і інш. На тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў ў «Саюзе» дзейнічалі Канарскі, А. Ажэшка і інш. У 1837 г. частка дзеячаў саюза заснавала Усеагульную канфедэрацыю польскага народа з радыкальнай палітычнай праграмай. У выніку расколу ліберальнае кіраўніцтва прыняло рашэнне пра самароспуск арганізацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саюз польскага народа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 251. — ISBN 985-11-0214-8.