Сайман Бейкер
| Сайман Бейкер | |
|---|---|
| Simon Baker | |
| | |
| Дата нараджэння | 30 ліпеня 1969[1] (56 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Рэбека Рыг[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінарэжысёр, мадэль |
| Кар’ера | 1987 — цяпер. час |
| Узнагароды |
зорка на галівудскай «Алеі славы» (14 лютага 2013) |
| IMDb | 0048932 |
Сайман Бейкер (англ.: Simon Baker, таксама вядомы як Сайман Дэні (англ.: Simon Denny); нарадзіўся 30 ліпеня 1969 года) — аўстралійскі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сайман Бейкер нарадзіўся ў Лонсестане, Тасманія, Аўстралія, у сям’і Элізабет Лабертан, школьнай настаўніцы англійскай мовы, і Бары Бейкера, садоўніка і механіка. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Баліны, якую скончыў у 1986 годзе. Затым Бейкер перабраўся ў Сідней, каб вывучыцца на медбрата, аднак ён так і не атрымаў дыплома. Яго ўсё часцей запрашалі на здымкі, пасля таго як ён разам з сябрам наведваў праслухоўванні ў якасці маральнай падтрымкі.
Сайман быў выгадаваны ў духу каталіцызму. Ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе.
Жанаты на аўстралійскай актрысе Рэбецы Рыг (англ.: Rebecca Rigg). У пары ёсць трое дзяцей: Стэла, Клод і Гары. Да нядаўняга часу яны пражывалі ў Малібу, Каліфорнія, пакуль акцёр на час не вярнуўся назад у Сідней. У наш час сям’я жыве ў Лос-Анджэлесе.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #101338329X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сайман Бейкер- Simon Baker (англ.)(недаступная спасылка). — на AllMovie. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2009.
- Simon Baker на сайце «TV.com» (англ.)
- Сайман Бейкер на сайце «Internet Movie Database» (англ.)