Сайман Пег
Сайман Пег | |
---|---|
англ.: Simon Jonathan Pegg | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1970[1][2] (55 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінапрадзюсар, пісьменнік, сцэнарыст, акцёр агучвання, комік, тэлеакцёр |
IMDb | ID 0670408 |
simonpegg.net | |
![]() |
Сайман Пег (англ.: Simon Pegg; нар. 14 лютага 1970[1][2], Brockworth[d], Глостэршыр[3]) — брытанскі акцёр, сцэнарыст і комік. Вядомы ролямі ў камедыйных фільмах і ўдзелам у буйных кінафраншызах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 лютага 1970 года з прозвішчам Сайман Джон Бекінгем. Бацька — джазавы музыка і прадавец, а маці — чыноўніца і ўдзельніца тэатральнага калектыву. Пасля разводу бацькоў яго маці выйшла замуж за Рычарда Пега, што і паўплывала на змену прозвішча. З ранніх гадоў праяўляў цікавасць да акцёрскага мастацтва і гумару. Вывучаў літаратуру і тэатр у каледжы Стратфард-он-Эйвана , а затым вучыўся тэатру, кіно і тэлебачанню ва Універсітэце Брысталя, дзе атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў[4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў сваю кар’еру на тэлебачанні ў 1995 годзе, калі паудзельнічаў у камедыйным праекце «Six Pairs of Pants». Прарыўным для яго стаў праект «Spaced» (1999—2001), створаны ў суаўтарстве з Джэсікай Хайнс і рэжысёрам Эдгарам Райтам, які пасля прывёў да супрацоўніцтва ў трылогіі «Three Flavours Cornetto»[4].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе ажаніўся з Маўрын МакКэн, у пары ёсць адно дзіця. У 2010 годзе выпусціў аўтабіяграфію «Nerd Do Well», дзе распавёў пра свой творчы шлях і захапленне поп-культурай[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Simon Pegg // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Simon Pegg // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.famousbirthdays.com/people/simon-pegg.html
- ↑ а б в Alison Eldridge. Simon Pegg (англ.). Britannica.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сайман Пег
- Сайман Пег на сайце «Internet Movie Database» (англ.)