Сакральная ўлада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сакральная ўлада - рэлiгiйныя i мiфалагiчныя ўяўленнi аб сакральным, свяшчэнным, «боскiм» паходжаннi ўлады кіраўніка.

Рэлiгiйнае разуменне сакральнай улады ў кіраўніка з’яўляецца ў перыяд заняпаду родавага грамадства i ўзнiкнення дзяржаўных утварэнняў. У гэты перыяд прыходзiць у заняпад падставовы прынцып родавай грамады — роўнасць усiх супольнікаў калектыву — i з’яўляецца неабходнасць вылучэння кіраўніка. Адным з найбольш дзейсных спосабаў узвышэння кіраўніка было абагаўленн яго ўлады цi ўяўленне аб атрыманнi iм улады ад багоў. Сакралiзацыя канчаткова рабiла вобраз валадара адзiным сiмвалам улады ў краiне, надавала гэтай уладзе рэлiгiйнае значэнне.

Акрамя таго, сакральны кіраўнік станавiўся вярхоўным святаром у дзяржаве, медыятарам (пасярэднiкам) у дачыненнях памiж чалавечым калектывам i багамi. Усе найбольш важныя дзяржаўныя рэлiгiйныя абрады выконвалiся толькi з удзелам сакральнага кіраўніка. У гэтым плане ён быў гарантам дабрабыту краiны i людзей, таму шмат што залежала ад яго фiзiчнага i духоўнага здароўя, ад магчымасцi добра выконваць абрады.

Можна вылучыць два асноўныя спосабы сакралiзацыi ўлады кіраўніка. У шматлiкiх культурах (Старажытны Егіпет, Кітай, Японія, цывiлiзацыi дакалумбавай Амерыкi(руск.) бел.) кіраўнік лiчыўся «жывым богам». У iншых грамадствах iснавала ўяўленне аб атрыманнi кіраўніком ад багоў у момант каранацыi нейкай боскай, свяшчэннай сiлы: «мана» ў народаў Палiнезii, «царскасць» у дзяржавах Месапатамii ды інш. Гэтыя ўяўленнi традыцыйна захоўвалiся на працягу ўсяго Сярэднявечча (параўн. хрысцiянскую традыцыю разумення кіраўніка як «памазаннiка Божага»), а ў некаторых культурах iх рэшткi можна ўбачыць i цяпер.

Вельмi яскрава аб сакральнай уладзе сведчаць розныя мiфалогii, якiя даюць нам магчымасць зразумець нутраны сэнс уяўленняў аб паходжаннi ўлады кіраўніка. Мiфы, прысвечаныя гэтай тэме можна падзялiць на некалькi груп:

  1. мiфы аб цудоўным нараджэннi i выхаваннi будучага кіраўніка;
  2. мiфы аб боскай дапамозе кіраўніку заняць пасад праз спецыяльныя знакi;
  3. мiфы аб звышнатуральнай дзейнасцi кіраўнікоў цi iх свяшчэнных памочнiкаў;
  4. мiфы, дзе кіраўнікі з’яўляюцца настаўнiкамi сваiх падданых у справе земляробства, жывёлагадоўлi, рамяства ды інш.

У беларускай традыцыi ўяўленні аб сакралiзацыi ўлады кіраўніка добра бачныя ў летапiсным i фальклорным вобразе полацкага князя Усяслава Чарадзея. Магчыма, з гэтымi ж iдэямi можна звязваць паданні пра князёў Тура, Вітаўта i славянскую форму iмя полацкага князя Рагвалода.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. Мн., Беларусь, 2004. 591 с.
  • Иванов Вяч. Вс. Древнебалканские названия священного царя и символика царского ритуала // Палеобалканистика и античность. М., 1989. С. 6—13.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.