Салічная дынастыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Салічная (Франконская) дынастыя (ням.: Salier) — дынастыя каралёў Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) і імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Радавыя ўладанні знаходзіліся ў заходняй Франконіі ў раёне Вормса і Шпаера, таму дынастыю часта называюць Франконскай.

Гісторыя дынастыі[правіць | правіць зыходнік]

Фамільнае дрэва Салічнай дынастыі

Родапачынальнікам дынастыі лічыцца граф Вернер (Варнарыус) I (пам.814), адзін з сыноў графа Лантберта, родапачынальніка франкскага роду Гвіданідаў. У 802806 гадах ён быў прэфектам Усходу (ням.: Ostlandes). Пасля смерці Карла Вялікага ён быў забіты ў Ахене ў 814 годзе.

Сын Вернера I, Вернер II (пам. пасля 837) ажаніўся з Одай, дачкой графа Вормсгау Роберта III, сястрой знакамітага Роберта Моцнага. Верагодна дзякуючы гэтаму шлюбу Вернер II атрымаў у спадчыну Вормсгау.

Сваім узвышэннем род абавязаны ўнуку Вернера II, Вернеру IV (пам.917/919), графу Вормсгау і Шпеергау, які зблізіўся з герцагам Франконіі Конрадам I Старым і ажаніўся з яго дачкой. Пазней ён падтрымліваў абранага каралём Усходне-Франкскага каралеўства брата жонкі, Конрада I.

Унук Вернера IV, Конрад Руды (пам.955) ажаніўся з Ліўтгардай, дачкой караля (пазней імператара) Атона I, які прызначыў у 944 годзе Конрада герцагам Латарынгіі.

Конрад даволі хутка прывёў да падпарадкавання латарынгскую знаць. Ён здушыў мяцеж пляменнікаў ранейшага герцага Гізельберта, якія, абапіраючыся на свой замак у Монсе змагаліся за спадчыну свайго роду. Аднак хутка Конрад пасварыўся з каралём і ў 953 годзе прыняў удзел у змове Лудальфа, старэйшага сына Атона I. Супраць Конрада выступіла незадаволеная ім латарынгская знаць, узначаленая адным з пляменнікаў Гізельберта, графам Генегау (Эно) Рэнье III. У выніку Конрад быў разбіты на берагах Мааса і вымушаны быў бегчы.

У наступным годзе Конрад навёў на Латарынгію венграў, якія апустошылі Газбенгау, Намюр і Генегау. Кароль Атон I не стаў чакаць канца паўстання, прызначыўшы ў 953 годзе новага герцага. Новы герцаг, Бруна, брат Атона I, змог разбіць Конрада, які памёр у 955 годзе.

Адзіны сын Конрада, Атон I (9481004) у момант смерці бацькі быў яшчэ дзіцем. Ён атрымаў у спадчыну франконскія ўладанні бацькі, а ў 978 годзе пасля паражэння карынтыйскага герцага Генрыха I Малодшага ў Вайне трох Генрыхаў быў зроблены сваім дзядзькам, імператарам Атонам II герцагам Карынтыі. Пасля прымірэння Генрыха Малодшага з імператарам у 985 годзе яму была вернутая Карынтыя. Атон I захаваў тытул герцага (герцаг Вормскі) і маркграфства Верона ў паўночна-ўсходняй Італіі.

У 1002 годзе кандыдатура Атона Вормскага была выстаўлена на выбарах караля Германіі. Аднак ён адмовіўся ад удзелу, за што ад новага караля Генрыха II атрымаў назад Карынтыйскае герцагства.

Ад Юдыт, унучкі герцага Баварыі Арнульфа, Атон пакінуў чатырох сыноў. З іх двое абралі духоўную кар'еру, прычым другі сын, Бруна (пам.999), пад імем Грыгорый V стаў Папам Рымскім, а чацвёрты, Вільгельм (пам.1046/1047) — біскупам Штрасбурга.

Трэці сын, Конрад I (пам.1011) атрымаў у спадчыну Карынтыю, паколькі яго старэйшыя браты да таго часу ўжо памерлі. У момант яго смерці абодва сыны былі малалетнімі, таму імператар перадаў карынтыйскае герцагства свайму набліжанаму, Адальбера фон Эпенштайну. Малодшы сын, Бруна (1004—1045) стаў біскупам Вюрцбурга. Старэйшы ж, Конрад II (10021039) захаваў частку Франконскіх уладанняў дзеда (Шпаер і Вормс).

Пасля смерці імператара Генрыха II у 1024 годзе Конрад беспаспяхова прэтэндаваў на Германскую карону. У 1035 годзе Конрад змог атрымаць Карынтыйскае герцагства, аднак ад герцагства былі аддзелены верхнеітальянскія гарады (Верона, Удынэ) і Карантанская марка (сучасная Штырыя). Конрад памёр у 1039 годзе бяздзетным, пасля чаго карынтыйская галіна роду згасла.

Старэйшы сын герцага Атона I, Генрых Шпаерскі (970995) памёр пры жыцці бацькі, пакінуўшы малалетняга сына, Конрада (9901039). Пасля смерці імператара Генрыха II у 1024 годзе ён быў абраны германскім каралём, заснаваўшы імператарскую дынастыю, якая кіравала ў Свяшчэннай Рымскай імперыі да смерці імператара Генрыха V у 1125 годзе, калі род згас.

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Графы Вормсгау[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Латарынгіі[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Карынтыі[правіць | правіць зыходнік]

Папы Рымскія[правіць | правіць зыходнік]

Біскупы Штрасбурга[правіць | правіць зыходнік]

Біскупы Вюрцбурга[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]