Перайсці да зместу

Монс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Монс
Mons
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Мэр
Горад з
Плошча
146,56 км²
Вышыня НУМ
2 м
Насельніцтва
91 200 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+32 65
Паштовы індэкс
7000-7034
Афіцыйны сайт
Монс на карце Бельгіі
Монс (Бельгія)
Монс

Монс (фр.: і лац.: Mons, нідэрл.: Bergen, пікард.: Mon(t)) — горад у Бельгіі, за 50 км на паўднёвы захад ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра — Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эно. Насельніцтва — 99,2 тыс. жыхароў (2006).

Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліем Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу, — па ўзгорку (лац.: Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.

Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовай, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканін, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.

Год Колькасць
2011 92 500
2014 95 047
2018 95 299 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Сабор Св. Вальдэтруды

У горадзе — універсітэт, музей прыгожых мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XIXVIII стагоддзяў:

  • гатычная ратуша XV стагоддзя;
  • гатычны сабор Святой Вальдэтруды, які быў пабудаваны ў 1450—1686 гадах і замяніў стары раманскі (у скарбніцы сабора — залатыя вырабы, кнігі, карціны, тканіны і скульптуры VII—XIX стагоддзяў);
  • 81-метровая бефруа, збудаваная ў 1661 годзе (з’яўляецца адзінай барочнай званіцай Бельгіі, нароўні з іншымі бефруа ўключана ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).
  1. Wettelijke Bevolking per gemeente op 1 januari 2018Statbel. Праверана 9 сакавіка 2019.
  2. а б в г д е Jumelages Праверана 29 студзеня 2023.