Салічныя франкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кароль франкаў даруе народу Салічны закон. Французская мініяцюра XIV ст.

Салічныя франкі, або заходнія франкі (фр.: Francs saliens) — галіна франкаў, якая самастойна жыла з 420 года ў Таксандрыі і пазней у Турнэ. Правадыр Фарамонд — фігура, магчыма, выдуманая — перайшоў са сваімі падданымі Рэйн у заходнім кірунку, умацаваўся там і адлучыўся такім чынам ад рэйнскіх франкаў. Фарамонд лічыцца заснавальнікам дынастыі Меравінгаў, якая вярнулася ў 509 годзе ў свае ранейшыя землі і заваявала іх.

У 486 годзе дзяржава салічных франкаў пачала называцца Суасонскім каралеўствам, што сведчыла пра тое, што кароль Хлодвіг I пашырыў свае ўладанні на поўдзень, адваяваўшы землі ў рымлян. Таксама ён анексаваў розныя дробныя дзяржавы і перамог франкскіх канкурэнтаў. Прававым кодэксам салічных франкаў быў Салічны закон.

Правадыры салічных франкаў[правіць | правіць зыходнік]