Хлодвіг I
Хлодвіг I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Chlodovechus | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хільдэрык I | ||||||
Пераемнік | Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 466[1][2][…] |
||||||
Смерць |
27 лістапада 511[4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Меравінгаў[4] | ||||||
Бацька | Хільдерык I[d][4] | ||||||
Маці | Базіна Цюрынгская[d][4] | ||||||
Жонка | Клацільда Бургундская[d][4], прынцэса франкаў[d] і Клацільда Бургундская[d][8] | ||||||
Дзеці | Тэадорых I[9], Інгамер[d][10], Хладамір[11], Хільдэберт I[d][12], Хлотар I[13][14] і Клацільда Малодшая[d][15] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
![]() |
Хлодвіг I (лац.: Chlodovechus, Luduinus, Clodovicus, Ludovicus; каля 466 — 27 лістапада 511, Парыж) — кароль салічаскіх франкаў, пазней усяго Франкскага каралеўства. Кіраваў у 481/482 — 511 гадах. З дынастыі Меравінгаў. Сын караля Хільдэрыка I і каралевы Базіны Цюрынгскай. Хлодвіг быў адным з самых буйных палітыкаў свайго часу, самым паспяховым з германскіх правіцеляў V стагоддзя.
Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]
Сын Хільдэрыка I, пасля смерці якога ў 481 ці 482 годзе атрымаў у спадчыну царства заходніх франкаў (ва ўзросце 15 год). У 486 годзе ён павёў сваё войска на Суасон, апошнюю з гала-рымскіх крэпасцей, і перамог рымскага намесніка ў Галіі Сіягрыя. Хлодвіг пашырыў уладанні салічаскіх франкаў да р. Луара, што стала зыходным этапам стварэння Франкскай дзяржавы. Затым ён заваяваў большасць зямель алеманаў (496), выгнаў з Паўднёвай Галіі вестготаў (507), падпарадкаваў франкаў, што жылі па сярэднім цячэнні Рэйна.
Хлодвіг умацаоўваў каралеўскую ўладу. У 496 годзе прыняў хрысціянства ў артадаксальнай форме (у той час як іншыя германскія плямёны прытрымліваліся арыянства), што спрыяла ўмацаванню яго ўлады, забяспечвала яму падтрымку духавенства і добразычлівыя адносіны гала-рымскага насельніцтва. Сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Парыж. Пры Xлодвігу была запісана Салічаская праўда, такім чынам ён кадыфікаваў законы франкаў і забяспечыў прававое адзінства для свайго каралеўства.
Жонка — Клацільда Бургундская (каля 475 — каля 545). Яго чатыры сыны (Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I) у адпаведнасці з франкскай традыцыяй падзялілі каралеўства пасля яго смерці.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118675958 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Clovis I , aka Chlodowech // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Clodoveu I, rei dels francs // Autoritats UB
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 53–56. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ http://fabpedigree.com/s076/f000133.htm
- ↑ http://www.flickriver.com/photos/lionfranc37/3765103545/
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 55–56. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 59–61. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 57. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 66. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 67–69. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 69–73. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 59. — ISBN 978-2-9501509-3-6
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хлодвіг I // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Clovis I // English, Edward D. Encyclopedia of the medieval world. — New York: Facts On File. 2005. ISBN 0-8160-4690-5 (англ.)