Само
Само́ (? — 658) — славянскі князь (623—658), заснавальнік першага гістарычнага вядомага палітычнага аб'яднання заходніх і часткі паўднёвых славян, т.зв. дзяржавы Само (тэрыторыя сучасных Чэхіі, Маравіі, землі лужыцкіх сербаў, частка зямель славенцаў і харватаў) з цэнтрам, верагодна, у Маравіі. Паводле франкскай хронікі Фрэдэгара (VII ст.), Само быў франкскім купцом, што аспрэчваецца многімі гісторыкамі, якія лічаць яго славянінам. Князем стаў у 623, калі ўзначаліў паўстанне славян супраць улады авараў. Пазней паспяхова ваяваў з аварамі і франкамі. Пасля смерці Само яго дзяржава распалася.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржава Само на emigrant.by
- Станаўленне дзяржавы Само(недаступная спасылка)