Авары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Авары
Выява VIII - X стст.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Еўразія
Мова аварская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы гуны

Ава́ры (грэч.: Άβαροι, Ουαρχωννιται; лац.: Avares; рус.: О́бры)  — саюз качавых народаў, верагодна, цюркамоўны, роднасны гунам.

Цалкам або часткова авары атаясамліваюць з жужанямі (кітайскія жуань-жуані), якія перасяліліся з Цэнтральнай Азіі на захад і ўключылі ў свой саюз плямёны Заходняй Сібіры, Прыўралля і Паволжа, дзе ў сярэдзіне V ст. ўтварылі дзяржаву. У 550562 гг. яны вышлі на Паўночны Каўказ. У гэты час авараў налічалася ўсяго каля 50 тыс. чалавек, у іх ліку 10 тыс. воінаў. Характэрнай рысай знешнасці аварскіх воінаў былі доўгія валасы, заплеценыя ў косы. У 552555 гг., пад час стварэння Цюркскага каганата, яе разграмілі цбркі-паўстанцы на чале з родам Ашына. Частка авараў пазбегла знішчэння і пайшла на захад, далучаючы да сабе іншыя плямёны. Верагодна, гэтае аб'яднанне ў 558 г. уварвалася ў Паўночнае Прычарнамор'е і пакарыла некаторыя мясцовыя, у асноўным качэўніцкія, групоўкі. Паводле сцвярджэння пасольства цюркаў у Канстанцінопалі, еўрапейскія авары — разнароднае аб'яднанне, якое толькі ўзяло сабе грознае імя азіяцкага народа.

Каля 560 г. па згодзе з Візантыяй разграмілі протабалгарскае аб'яднанне утыгураў, якое панавала ў Паўночным Прычарнамор'і, а ў 562 і 566 гг. ваявалі з франкамі. Да 565 г. авары вышлі да меж Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі). Аварскі хан накіраваў да імператара пасольства з трохсот сваіх супляменнікаў, запатрабаваўшы выплаты штогадовай даніны, але Юсцін II, які незадоўга да гэтага ўзышоў на візантыйскі сталец на афіцыйнай сустрэчы з пасламі (21.11.565) рашуча адмовіў аварам.

У саюзе з лангабардамі разграмілі і захапілі каралеўства гепідаў на прытоку р. Дуная р. Цісе і, паводле дагавору, занялі землі лангабардаў, якія пайшлі ў Італію, на правабярэжжа Сярэдняга Дуная (567568). Так у 567 г. пад кіраўніцтвам хана Баяна ўтварылася дзяржава Аварскі каганат, захаваўшая за сабой землі да Усходняга Прыазоўя. Авары здзяйснялі набегі на славян, грузін, а таксама на правінцыі Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі). Аварскі каганат трымаўся на ваенным падначаленні розных плямёнаў і подкупе племянной знаці. У 626 годзе авары ўмяшаліся ў зацяжную персідска-візантыйскую вайну (602628) і разам з падуладнымі славянамі аблажылі Канстанцінопаль, але пацярпелі паразу.

Адчувальнымі для авараў былі паразы ад балгараў, якія ўтварылі ў 680 уласнае ханства, франкаў і саюза славянскіх плямёнаў, створанага ў 623 франкскім купцом Само — г.зв. «дзяржавы Само». Да канца VII ст. авары былі выцесненыя з Паўночнага Прычарнамор'я; саслабеў іхні ўплыў у Падунаўі. Канчатковую паразу Аварскі каганат пацярпеў у канцы VIII ст., калі войскі франкаў пад кіраўніцтвам Карла Вялікага разграмілі значнейшыя аварскія крэпасці, у т.л. і сталіцу каганата — Рынг (назва ўмоўная, паселішча ў адным з рынгаў (хрынгаў) паблізу цяперашняй Цімішаары ў Румыніі). Пасля падзення Аварскага каганата авары сталі даннікамі славянскіх мараўскіх плямёнаў. У пачатку X ст. землі, на якіх жылі авары, былі заваяваныя венграмі і імя авараў знікла з гісторыі.

Археалагічныя помнікі, пакінутыя аварамі і падпарадкаванымі імі народамі ў Сярэднім Падунаўі, прадстаўлены ў асноўнымі грунтавымі могільнікамі. Раскапана больш за 50 тыс. пахаванняў, у асноўным па абраду трупапалажэннея (трупаспаленні на заходняй і паўночнай перыферыі нешматлікія і звязаны з некаторымі групамі славян), вядомы пахаванні з канём ці чучалам каня з іншымі рознакультурнымі і лакальнымі асаблівасцямі. Некаторыя пасяленні авараў узніклі на месцы больш ранніх (у т.л. антычных). Вывучаліся селішчы з паўзямлянкамі, шматлікімі гаспадарчымі ямамі і іншымі пабудовамі, у т.л. з адрэзкамі равоў (адна з інтэпрэтацый — загоны для жывёлы); вядомы металургічныя печы, калодзежы. Вылучаюць 3 перыяды з дзяленнем на фазы(суіснуюць некалькі храналагічных схем, якія адрозніваюцца дэталямі). Помнікаў раннеаварскага перыяду (каля 568620/640 гг.) вядома параўнальна вядома параўнальна нямнога, яны гетэрагенныя ў культурных адносінах: адметнасцю з'яўляюцца своеасаблівыя паясы з радам падвешаных рамяшкоў і гладкімі наканечнікамі, паказальны шэраг рэчаў візантыйскага і германскага кола. Вылучаюць асобую «культуру Кестхей» (асноўны цэнф на заходнім узбярэжжы воз. Балатан) з характэрнымі жаночымі ўпрыгажэннямі, што маюць аналагі ў Адрыятыцы; у розных формах праіснавала да познааварскага часу. Помнікаў сярэднеаварскага перыяду (каля 620/640690/710 гг.) больш; з іх раннія (у т.л. «княжацкія» тыпу Боча, Кунбабонь, багатыя пахаванні рамеснікаў тыпу Фелнак, Кунсенмартон і інш.) шэраг даследчыкаў адносіць да позняй фазы раннеаварскага перыяду, працягваючы яго да 650/670-х гг. У гэты час афармляюцца і некаторыя спецыфічныя для авараў стылі рэчаў; у позніх комплексах з'яўляюцца шаблі, страмёны з прамой падножкай і інш. інавацыі ў асноўным у воінскай культуры (менавіта іх шэраг венгерскіх даследчыкаў пачынаючы з І. Боны адносяць да сярэднеаварскага перыяду, але гіпотэза аб сувязі гэтых помнікаў з міграцыяй балгар Кувера цяпер практычна не мае прыхільнікаў). Помнікі познааварскага перыяду (у асноўным VIII ст.; падзяляюць на 3—4 фазы) найбольш шматлікія, але і найбольш уніфікаваныя (хаця лакальныя групы вылучаюць і сярод іх); асабліва паказальныя літыя раменныя гарнітуры ў стылі «грыфа» і «расліннага парастка». Гіпотэза Д. Ласла, які звязваў гэтыя і інш. інавацыі са з'яўленнем пасля заваявання Арпадаў новага (уграмоўнага) насельніцтва, што вызначыла мову венграў Падунаўя, у сучасных даследаваннях не падтрымліваецца. Захаваліся нямногія руны авараў. Найбольш познія помнікі — самыя скупыя; вылучэнне аварскіх старажытнасцей IX ст. лічыцца спрэчным.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаўрытухін, І. А. Авары / І. А. Гаўрытухін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 15 — 17. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • История Венгрии / Отв. ред. Шушарин В. П. — М.: Наука, 1971. — Т.1. С. 75—80.
  • Свод древнейших письменных известий о славянах = Corpus testimoniorum vetustis-simorum ad historiam slavicam pertinentium: К XVIII Междунар. конгр. византинистов / [АН СССР; Сост. Л. А. Гиндин и др.; Предисл. Л. А. Гиндина, Г. Г. Литаврина]. Т. 1: I — VI вв. / [Авторы-комментаторы Ф. В. Шелов-Коведяев и др.] — М.: Наука, 1991. — 470, [2] с. — ISBN 5-02-017388-6.
  • Свод древнейших письменных известий о славянах = Corpus testimoniorum vetustissimorus ad historiam slavicam pertinentium / [РАН, Ин-т славяноведения и балканистики; Редкол.: Л. А. Гиндин и др.]. Т. 2: (VII — IX вв.) / Сост.: С. А. Иванов и др.; Отв. ред. Г. Г. Литаврин. — М.: Изд. фирма «Восточная литература» РАН, 1995. — 589 с. — ISBN 5-02-017809-8.