Самурай
Самурай (яп.: 侍, бу́сі яп.: 武士) — у Японіі ў шырокім сэнсе — прадстаўнікі прывілеяванай ваеннай касты, якая аб'ядноўвала ўладарных князёў і свецкіх феадалаў; у больш вузкім і ўжывальным — ваеннае саслоўе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Самураі пачалі фарміравацца як саслоўе ў перыяд сёгунаў дому Мінамота (1192-1333), асобае значэнне набылі ў час міжусобных войнаў 14-16 стагоддзяў. Тады ж склалася асобная самурайская культура, у нечым падобная да рыцарскай культуры Заходняй Еўропы, у аснове якой кодэкс гонару самураяў — бусідо з культам вернасці свайму гаспадару.
У час сёгуната Такугава (1603-1867) статус самураяў (10% насельніцтва Японіі) аформлены юрыдычна. Заканчэнне міжусобных войнаў прывяло да расслаення саслоўя самаураяў, многія з якіх ператварыліся ў ронінаў (самураі без гаспадара), некаторыя з іх папоўнілі шэрагі дэкласаваных элементаў, але большая частка самураяў заставалася ў гарадах, дзе займаліся рамяством і гандлем. Самураі паўднёва-заходніх княстваў (Сацума, Цёсю, Тоса і Хідзэн) адыгралі ключавую ролю ў буржуазнай рэвалюцыі 1867-1868 гадах. У 1872 годзе саслоўе самураяў было скасавана, але яго традыцыі працяглы час (да паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне) культываваліся ў японскай арміі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самураі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Электронная бібліятэка. Бусідо Архівавана 20 лютага 2009.
- Мастацтва, гісторыя і традыцыі японскіх воінаў Архівавана 9 ліпеня 2009.
- Самурайскі меч Архівавана 8 красавіка 2012.
- Кодэкс сучаснага самурая