Самуэль Кастравіцкі (1788—1859)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Самуэль Кастравіцкі
герб «Байбуза»[d]
герб «Байбуза»[d]
Нараджэнне 1788
Смерць 1859
Род Кастравіцкія[d]
Бацька Ігнат Кастравіцкі[d]
Жонка Ганна з Залескіх[d]
Дзеці Люцыян Кастравіцкі
Бітвы

Самуэль Кастравіцкі (польск.: Samuel Kostrowicki; 1788—1859) — памешчык, фундатар мураванага касцёла ў Ваверцы (Лідскі раён).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Нарадзіўся ў сям’і Ігната Самуэлевіча Кастравіцкага, лідскага дэлегата ў Віленскай радзе паўстання, лідскага камісара, генерала ВКЛ 1792. Бацька ўдзельнічаў у напалеонаўскіх паходах, на радзіму не вярнуўся, рэшту жыцця пасля 1813 г. правёў у Вене.

Самуэль Кастравіцкі быў жанаты з Ганнай Залескай, што паходзіла з Валыні. На Лідчыне ён валодаў маёнткамі Кавалі, Паперня і Касцянёва. Пасля смерці бацькі эміграваў у Вену, дзе ў спадчыну застаўся палац. Тут нарадзіліся яго дочкі Мялання і Юлія, а таксама сын Люцыян.

Касцёл у Ваверцы, фундаваны Самуэлем Кастравіцкім

На сродкі Самуэля Кастравіцкага ў 1840 годзе ў Ваверцы быў пабудаваны мураваны касцёл з гіпсавымі скульптурамі на столі, дзве з якіх захаваліся і дагэтуль. Ён жа ў Паперні пабудаваў канюшню з порцікам і каланадай, там меўся табун чыстакроўных арабскіх коней, атрыманых у пасаг жонкай.

Яго дзеці атрымалі стараннае выхаванне і адукацыю, сын Люцыян вучыўся ў Французскай вышэйшай вайсковай школе, а дочкі былі прынятыя ў двор жонкі Напалеона Марыі-Луізы, якая пасля 1814 г. вярнулася да сваіх бацькоў у Аўстрыю.

Ганна Залеская неўзабаве кінула сям'ю і з'ехала на Валынь, толькі праз шмат гадоў яна прыехала ў Вену, каб там памерці. Самуэль Кастравіцкі ў Вене пазнаёміўся з слыннай балерынай Фані Эльслер, якая выступала на лепшых еўрапейскіх сцэнах таго часу. Каханне паміж імі захоўвалася ўсё жыццё, і калі балерына памерла, дык яе пахавалі ў сямейным венскім склепе Кастравіцкіх.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]