Сана Нільсен
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Сана Нільсен | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1984[1][2] (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | schlager singer, кампазітарка, тэлевядучая, dansband singer, pop singer |
Інструменты | губны гармонік і вакал[d] |
Жанры | поп-музыка, шлягер[d] і dansband music[d] |
Узнагароды | |
sannanielsen.com | |
![]() |
Сана Вікторыя Нільсен (шведск.: Sanna Victoria Nielsen; нарадзілася 27 лістапада 1984, Брумёла, Швецыя) — шведская спявачка[3], прадстаўніца Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 з песняй «Undo»[4][5][6]
Творчы шлях[правіць | правіць зыходнік]
У маі 1996 года ва ўзросце 11 год Сана Нільсен узначаліла шведскі хіт-парад Svensktoppen з песняй «Till en fågel».[7] У верасні выйшаў яе дэбютны альбом Silvertoner.[8] У 1997 годзе Сана выпусціла калядны альбом Min önskejul (у 2001 годзе альбом быў перавыдадзены).
У 2001 годзе Сана Нільсен упершыню прыняла ўдзел у Melodifestivalen — шведскім музычным конкурсе, пераможца якога атрымліваў права прадстаўляць краіну на Конкурсе песні Еўрабачанне. Яна выступіла з песняй «Igår, idag» і заняла 3-я месца. Яна зноў вярнулася на конкурс у 2003 годзе і з песняй «Hela världen för mig» фінішавала пятай. Трэці ўдзел Саны адбыўся ў 2005 годзе, яна выступала з песняй «Du och jag mot världen» у дуэце з Фрэдрыкам Шчэмпе і стала восьмай.
У 2006 годзе Сана выпусціла другі студыйны альбом Nära mej nära dej.[9] У 2007 годзе яна ў чацвёрты раз прыняла ўдзел у Melodifestivalen, на якім фінішавала сёмай з песняй «Vågar du, vågar jag»)[10] і выпусціла першы кампіляцыйны альбом Sanna 11-22.[11] Таксама летам 2007 года Сана правяла тур па Швецыі ў складзе трыа «Tre S» разам з Шырлі Клемп і Соняй Альдэн.
У 2008 годзе адбыўся пяты ўдзел Саны ў Melodifestivalen. 16 лютага Сана выступіла ў другім паўфінале з песняй «Empty room», заняла першае месца і прайшла ў фінал конкурса.[12] 15 сакавіка ў фінале Сана абыйшла Шарлоту Перэлі па галасаванню гледачоў больш чым на 50 тысяч галасоў, але пасля галасавання журы пераможцай стала Перэлі, а Нільсен стала другой.[13] Пазней яе песня «Empty room» атрымала перамогу на OGAE Second Chance Contest. Таксама ў 2008 годзе Нільсен выпусціла свой першы англамоўны альбом Stronger, які заняў першае месца ў нацыянальным хіт-парадзе.[14]
У 2011 годзе адбыўся яшчэ адзін удзел Саны ў Melodifestivalen. У другім паўфінале з песняй «I’m in love» яна заняла першае месца і прайшла ў фінал,[15] дзе месяцам пазней фінішавала чацвёртай.[16] Таксама ў 2011 годзе выйшаў пяты альбом Нільсен «I’m in love».[17]
У 2014 годзе Сана Нільсен у сёмы раз вярнулася на Melodifestivalen. З кампазіцыяй «Undo» яна набывае 90 балаў ад міжнароднага журы і 122 ад тэлегледачоўі становіцца прадстаўніком Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014.
У 2015 годзе яна была адной з вядучых конкурса «Еўрабачанне 2015» у шведскай трансляцыі.
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Альбомы[правіць | правіць зыходнік]
- 1996 — Silvertoner
- 1997 — Min önskejul
- 1999 — Människan och skapelsen
- 2001 — Min önskejul
- 2006 — Nära mej nära dej
- 2007 — Sanna 11-22
- 2008 — Stronger
- 2011 — I’m in Love
- 2012 — Vinternatten
- 2014 — 7
Сінглы[правіць | правіць зыходнік]
- 1996 — «Till en fågel»
- 1998 — «I Love the Summertime»
- 1999 — «Time to Say Goodbye»
- 1999 — «Fest i vår by»
- 2001 — «I går, i dag»
- 2003 — «Prinsessans stjärnor»
- 2003 — «Hela världen för mig»
- 2005 — «Du och jag mot världen»
- 2005 — «Vägen hem»
- 2006 — «Rör vid min själ» / «Koppången»
- 2007 — «Vågar du, vågar jag»
- 2008 — «Empty Room»
- 2008 — «Nobody Without You»
- 2009 — «I Can Catch the Moon»
- 2010 — «Devotion»
- 2010 — «Part of Me»
- 2011 — «I’m in Love»
- 2011 — «Can’t Stop Love Tonight»
- 2014 — «Undo»
- 2016 — «Dansar bort med någon annan»
- 2017 — «Inte ok»
- 2017 — «Innan du lämnar mig»
Зноскі
- ↑ Sanna Nielsen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nielsen, Sanna Viktoria // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 12 студзеня 2023.
- ↑ Discogs
- ↑ «Sweden: Sanna Nielsen wins Melodifestivalen!»
- ↑ «Sweden: Seventh time lucky for Sanna»
- ↑ «Sweden: Sanna Nielsen wins Melodifestivalen»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 8 сакавіка 2014.
- ↑ Svensktoppen – 1996 . Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Sanna Nielsen – Silvertoner . swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Sanna Nielsen – Nära mej nära dej . swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ The Ark - winners of Melodifestivalen 2007 . ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2007. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Sanna Nielsen – Sanna 11-22 . swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Live: second semi final in Sweden . ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2008. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Sweden decided: Charlotte Perrelli to Eurovision! . ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2008. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Sanna Nielsen – Stronger . swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Sweden: Two acts qualified for the final . ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Eric Saade to represent Sweden in Eurovision 2011 . ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
- ↑ Sanna Nielsen –I’m in love . swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сана Нільсен на Вікісховішчы |
---|