Сандра Гатал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сандра Гатал
FC Red Bull Salzburg vs Wolfsberger AC 07.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасня 1991(1991-09-09)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Літвы Судува
Нумар 9
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2000 — 2008 Сцяг Аўстрыі Брэгенц
Клубная кар’ера*
2008 — 2009 Сцяг Аўстрыі Брэгенц 21 (8)
2010 Сцяг Аўстрыі Фёрст (Вена) 9 (0)
2010 — 2014 Сцяг Аўстрыі Вольфсберг 70 (13)
2012   Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (Клагенфурт) 6 (2)
2012 — 2013   Сцяг Аўстрыі Горн 32 (10)
2014 — 2015 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт) 25 (9)
2015 — 2016 Сцяг Швейцарыі Санкт-Гален 7 (0)
2016   Сцяг Турцыі Ені Мальт’яспор 4 (0)
2016 Сцяг Польшчы Пяст (Глівіцы) 4 (1)
2017 Сцяг Ізраіля Ашдод 4 (0)
2017 Сцяг Харватыі Істра 1961 (Пула) 7 (2)
2018 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 6 (2)
2018 — Сцяг Літвы Судува (Марыямпале) 21 (11)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4.7.2019.


Сандра Гатал (ням.: Sandro Gotal; нар. 9 верасня 1991, Брэгенц, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст харвацкага паходжання, нападнік літоўскага клуба «Судува».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Брэгенц», у складзе якога і пачаў дарослую кар’еру. Да 2014 года выступаў у Аўстрыі за клубы «Фёрст», «Вольфсберг», «Аўстрыя» і «Горн». У 2014 годзе перайшоў у харвацкі «Хайдук», дзе правёў паспяховы сезон (25 матчаў, 9 галоў). На наступны год стаў іграком швейцарскага «Санкт-Галена», але не здолеў замацавацца ў складзе. У першай палове 2016 года гуляў у арэндзе ў Турцыі, пазней стаў іграком польскага клуба «Пяст», але правёў толькі чатыры матчы і хутка пакінуў каманду. У пачатку 2017 года гуляў за ізраільскі «Ашдод», пасля чаго зноў апынуўся ў Харватыі, далучыўшыся да клуба «Істра 1961».

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[2]. Разам з «Дынама» выйграў Суперкубак і Кубак Беларусі. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкую каманду[3].

У жніўні 2018 года папоўніў склад чэмпіёна Літвы марыямпальскай «Судувы», дапамог яму ў сезоне 2018 заваяваць другі запар тытул.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]