Дама Сандра Прунела Мейсан (англ.: Sandra Prunella Mason; нар. 17 студзеня1949, Сент-Філіп) — барбадаскі грамадскі і палітычны дзеяч, Генерал-губернатар Барбадаса (2018—2021). Прэзідэнт Барбадаса з 30 лістапада 2021 года.
Сандра Мейсан з’яўлялася практыкуючым адвакатам, выконвала функцыі суддзі высокага суда ў Сент-Люсіі і суддзі апеляцыйнага суда ў Барбадасе. Яна стала першай жанчынай, дапушчанай да гэтай пасады на Барбадасе. Таксама займала пасаду старшыні камісіі Карыкам па ацэнцы рэгіянальнай інтэграцыі, была першым магістратам, прызначаным паслом Барбадаса, і першай жанчынай, якая працавала ў апеляцыйным судзе краіны. Была прызначаная ў склад Арбітражнага Суда Сакратарыята Садружнасці і некаторы час выконвала абавязкі генерал-губернатара Барбадаса.