Сантас Урдзінаран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сантас Урдзінаран
Агульная інфармацыя
Мянушка Маленькі баск (ісп.: Vasquito)
Нарадзіўся 30 сакавіка 1900(1900-03-30)
Памёр 14 ліпеня 1979(1979-07-14) (79 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Уругвая Уругвай
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1919—1933 Сцяг Уругвая Насьяналь 318 (124)
Нацыянальная зборная[* 2]
1923—1932 Сцяг Уругвая Уругвай 32 (2)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Парыж 1924 футбол
Золата Амстэрдам 1928 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Уругвай 1930
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Золата Мантэвідэа 1923
Золата Мантэвідэа 1924
Золата Сант'яга 1926
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сантас Урдзінаран (ісп.: Santos Urdinarán; 30 сакавіка 1900 — 14 ліпеня 1979) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Нападнік. Чэмпіён свету 1930.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сантас Урдзінаран правёў усю сваю кар’еру ў складзе аднаго клуба — «Насьяналь» (з 1919 па 1933) на пазіцыі правага крайняга нападніка. Сантас — малодшы брат іншага былога іграка зборнай Уругвая, трохразовага чэмпіёна Паўднёвай Амерыкі і фармальна Алімпійскага чэмпіёна 1924 Антоніа Урдзінарана. У Антоніа была мянушка «Баск» (сям'я Урдзінаранаў паходзіць з баскаў), у той час як Сантаса празвалі «Маленькім баскам» менавіта па той прычыне, што ён быў малодшым братам Антоніа.

На чэмпіянаце свету 1930 Урдзінаран правёў адзін матч — стартавы для зборнай Уругвая, супраць Перу. Акрамя таго, Сантас Урдзінаран — двухразовы (1924, 1928) алімпійскі чэмпіён і трохразовы (1923, 1924, 1926) чэмпіён Паўднёвай Амерыкі.

Сантас Урдзінаран — пяціразовы чэмпіён Уругвая: 1919, 1920, 1922, 1923, 1924.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.