Энрыке Бальестэрас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Энрыке Бальестэрас
Uruguay1930.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1905(1905-01-18)
Калонія-дэль-Сакрамента, Уругвай
Памёр 11 кастрычніка 1969(1969-10-11) (64 гады)
Мантэвідэа, Уругвай
Грамадзянства Сцяг Уругвая Уругвай
Рост 183 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Кар’ера
Клубная кар’ера*
Сцяг Уругвая Мірамар 91 (-93)
1926 — 1935 Сцяг Уругвая Рампла Хуніярс 111 (-80)
1935 — 1937 Сцяг Уругвая Пеньяроль 42 (-61)
Нацыянальная зборная**
1930 — 1937 Сцяг Уругвая Уругвай 19 (-24)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Уругвай 1930
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Золата Ліма 1935

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Энрыке Бальестэрас (ісп.: Enrique Ballesteros; 18 студзеня 1905, Калонія-дэль-Сакрамента — 11 кастрычніка 1969, Мантэвідэа) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Брамнік. Чэмпіён свету 1930.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бальестэрас быў асноўным брамнікам уругвайскай зборнай, якая стала ў 1930 годзе першым чэмпіёнам свету. Ён правёў усе матчы, уключаючы фінальны супраць зборнай Аргенціны. Да пачатку першынства першы нумар аддаваўся Андрэсу Масалі, але валявым рашэннем трэнерскага штаба Масалі быў адлічаны за недысцыплінаваныя паводзіны са складу зборнай незадоўга да пачатку чэмпіянату, што дало шанц Бальестэрасу. Таксама Энрыке быў асноўным брамнікам на пераможным для зборнай чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1935 года.

Большую частку сваёй клубнай кар'еры Бальестэрас правёў за сталічны «Рампла Хуніярс», з якім выйграў адзіны для клуба па гэтай дзень чэмпіёнскі тытул. Апошнія 3 сезоны ў кар'еры выступаў у складзе «Пеньяроля» і ўсе тры разы дапамагаў сваёй камандзе выйграць чэмпіянат краіны.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Уругвая (4): 1927, 1935, 1936, 1937
  • Чэмпіён свету (1): 1930
  • Чэмпіён Паўднёвай Амерыкі (1): 1935
  • Кубак Ньютана (1): 1930

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.