Чэмпіянат свету па футболе 1930
| Чэмпіянат свету па футболе 1930 ісп.: Copa Mundial de Fútbol de 1930 | |
|---|---|
| Падрабязнасці чэмпіянату | |
| Месца правядзення | |
| Гарады правядзення | 1 |
| Стадыёны | 3 |
| Тэрміны фіналу | 13 — 30 ліпеня 1930 |
| Лік удзельнікаў | 13 |
| у фінале | 13 |
| Прызавыя месцы | |
| Чацвёртае месца | |
| Фінал | Сентэнарыа Мантэвідэа |
| Статыстыка чэмпіянату | |
| Наведвальнасць | 434 500 (24 139 за гульню) |
| Згуляна матчаў | 18 |
| Забіта галоў | 70 (3.89 за гульню) |
| Бамбардзір(ы) | |
I чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 13 па 30 ліпеня 1930 года ва Уругваі. Уругвай стаў не толькі арэнай правядзення першага чэмпіянату свету, але і яго пераможцам. У фінальным матчы гаспадары перамаглі суседзяў з Аргенціны з лікам 4:2.
Падрыхтоўка да чэмпіянату
[правіць | правіць зыходнік]Уругвай стаў месцам правядзення чэмпіянату свету як адна з вядучых футбольных дзяржаў 1920-х гадоў: уругвайцам былі пераможцамі Алімпійскіх Гульняў 1924 і 1928 гадоў. Другім сур’ёзным аргументам на карысць Уругвая стала стагоддзе незалежнасці краіны, якое прыйшло як раз на лета 1930 года.
Галоўнай праблемай у падрыхтоўцы да правядзення чэмпіянату было нежаданне еўрапейскіх федэрацый пасылаць свае каманды на турнір. Прычынай таму было марское падарожжа ва Уругвай праз Атлантычны акіян. Нягледзячы на тое, што прымаючы бок у выніку ўзяўся кампенсаваць выдаткі на такое падарожжа, ахвотнікаў усё роўна не знаходзілася: дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце свету федэрацыі, адправіўшы каманду ва Уругвай, прыйшлося б перапыніць на працяглы тэрмін свой унутраны чэмпіянат. У выніку, у першым чэмпіянаце свету прымалі ўдзел толькі 4 еўрапейскія зборныя, прычым ні адна з іх не адносілася да ліку вядучых каманд кантынента.
Удзельнікі фінальнага турніру
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету 1930 — адзіны з сусветных футбольных чэмпіянатаў, перад якім не праводзіліся адборачныя спаборніцтвы. Зборныя траплялі на турнір па запрашэнні, прычым з-за фактычнага байкоту чэмпіянату вядучымі еўрапейскімі камандамі набралася ўсяго 13 каманд. З гэтых 13 каманд 4 прадстаўлялі Еўропу, 7 — Паўднёвую Амерыку і 2 — Паўночную і Цэнтральную Амерыку. Футбольныя зборныя, якія прыехалі ва Уругвай з Еўропы, не ўваходзілі ў склад лідараў еўрапейскага футбола, і таму яшчэ да пачатку турніру было відавочна, што званне першага чэмпіёна свету дастанецца камусьці з паўднёваамерыканцаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1930- FIFA — Уругвай 1930 (англ.)
- Статыстыка на RSSSF (англ.)
- ↑ а б Чэмпіянаты свету 1942 і 1946 не праводзіліся з-за Другой сусветнай вайны
- ↑ На чэмпіянаце свету 1930 года адсутнічала кваліфікацыя, а права на ўдзел атрымлівалі толькі запрошаныя каманды.
- ↑ На чэмпіянаце свету 1950 года адсутнічаў фінальны матч. Артыкул пра вырашальны матч фінальнай групавой стадыі.