Санча VI Мудры
Санча VI Мудры | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Sancho el Sabio | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гарсія IV | ||||||
Пераемнік | Санча VII | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 красавіка 1132
|
||||||
Смерць |
27 чэрвеня 1194 (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Хіменесы | ||||||
Бацька | Гарсія IV | ||||||
Маці | Маргарыта д’Аілье[d] | ||||||
Жонка | Санча Кастыльская[d][1] | ||||||
Дзеці | Санча VII[d], Бланка Наварская[d] і Берэнгарыя Наварская[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санча VI Мудры (ісп.: Sancho el Sabio; пам. 27 чэрвеня 1194, Памплона) — кароль Навары з 1150 года, сын караля Гарсіі IV і Маргарыты д’Аілье.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У першыя гады свайго кіравання Санча падпісаў з Кастыліяй і Арагонам Тудэльскае і Карыёнскае пагадненні, саступіўшы ім частку сваіх тэрыторый. Аднак пазней ён прыклаў усе высілкі, каб аднавіць Наварскае каралеўства ў ранейшых межах, і дамогся свайго.
Санча варагаваў з графам Барселоны Рамонам Берэнгерам IV, але з яго сынам Альфонсам II падпісаў мірны дагавор, і ў 1190 годзе ў Борсе нават заключыў саюз супраць Кастыліі.
Санча заснаваў шэраг манастыроў і вывеў Навару на палітычную сцэну Еўропы. Ён быў першым, хто называў сябе «каралём Навары», выключыўшы з тытула Памплону.
Санча VI памёр 27 чэрвеня 1194 года ў Памплоне, дзе і пахаваны.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санча VI Мудры