Сан-Хуан (Аргенціна)
| Горад | |||||
| Сан-Хуан | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| San Juan | |||||
|
|||||
| 31°32′15″ пд. ш. 68°32′11″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1562 | ||||
| Плошча | 28 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 46 м | ||||
| Часавы пояс | UTC-3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 112778 чалавек (2001) | ||||
| Шчыльнасць | 4028 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +54 3722 | ||||
| Паштовы індэкс | J5400 | ||||
|
|
|||||
| municipiosanjuan.gov.ar (ісп.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сан-Хуа́н[1] (ісп.: San Juan) — горад на захадзе Аргенціны, сталіца аднайменнай правінцыі, размешчаны на рацэ Сан-Хуан.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1562 годзе канкістадорам Хуанам Хуфрэ. Ён назваў яго ў гонар Іаана Хрысціцеля, імя якога насіў. У 1593 годзе рака Сан-Хуан, на ўзбярэжжы якой быў выбудаваны горад, затапіла яго, і паселішча прыйшлося перанесці. У XVIII стагоддзі ў Сан-Хуане быў пабудаваны сабор, а ў 1842 годзе — тэатр. Будынак тэатра, спраектаваны архітэктарам Рываролай у духу класіцызму, не дайшоў да нашых дзён з-за пажару.
15 студзеня 1944 года адбылося Санхуанскае землятрасенне, якое лічаць галоўнай трагедыяй Аргенціны ў XX стагоддзі. Колькасць ахвяр склала каля 10 тысяч чалавек, загінулі сабор і шматлікія іншыя пабудовы. У 1977 годзе было новае землетрасенне, але яго эпіцэнтр быў далёка ад горада і гібелі столькіх людзей удалося пазбегнуць. У снежні 1979 года адкрыўся новы сабор св. Іаана (архітэктар Рамас), які стаў адной з галоўных славутасцяў горада. На ўскраіне горада была створана Абсерваторыя імя Фелікса Агілара.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Дамінга Фаўсціна Сарм’ента (1811—1888) — аргенцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сан-Хуан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 165. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
