Сапатысцкая армія нацыянальнага вызвалення

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сапатысцкага Войска Нацыянальнага Вызвалення
icп Ejército Zapatista de Liberación Nacional
эмблема
Сцяг СВНВ
Ідэалогія:
Дэвіз: «Дэмакратыя! Свабода! Справядлівасць! »
Лідары: Субкамандантэ Маркас,
Субкамандантэ Эліса,
Камандантэ Рамона †,
Камандантэ Гэрман.
Актыўная ў: Мексіка Ч'япас
Дата фарміравання: 1 студзеня 1994
Праціўнікі: Урад Мексікі
Колькасць членаў: 3 000 — 10 000
Сайт: ezln.org.mx

Сапатысцкага Войска Нацыянальнага Вызвалення, СВНВ (icп Ejército Zapatista de Liberación Nacional) — леварадыкальны рух у самым паўднёвым мексіканскім штаце Ч'япас. Назва ўзыходзіць да імя генерала Эмiлiяна Сапаты — героя Мексіканскай рэвалюцыі 1910-1920 гадоў. Амаль ва ўсіх вёсках СВНВ ёсць выявы Сапаты, Чэ Гевары і субкаманданте Маркаса.

Гісторыя і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Студзень 1994 — на поўднi Мексiцы пачалося паўстанне, у якім прынялі ўдзел да 4 тыс. сапатыстаў і невялікая колькасць індзейцаў. Мяцеж, які доўжыўся 12 дзён, скончыўся падпісаннем хісткага перамір'я.[1][2]

Кастрычнік 1995 — ў Мехіка ўрадавымі сіламі быў арыштаваны адзін з кіраўнікоў СВНВ, Fernando Yáñez Muñoz («Comandante German»).[3]

1996 — пасля арэштаў яшчэ некалькix прыхiльнiкаў СВНВ групоўка пераходзя ад узброенай барацьбы да агiтацыi сваіх ідэй сярод жыхароў Ч'япаса і суседніх штатаў.

Снежань 2002 - СВНВ ініцыявала блакаду дарог на ранча «Эсмеральда», уладальнікамі якога з'яўляліся грамадзяне ЗША. Акцыя была накіраванына супраць амерыканскага ваеннай прысутнасцi ў краіне.[4]

28 чэрвеня 2005 — сапатысты прадставілі Шостую Дэкларацыю Лакандонскiх джунгляў, абвясціўшы Мексіцы і свету свае асновы і светапогляд. Дэкларацыя заяўляе аб падтрымцы карэнных народаў.[5]

Студзень 2006 — быў праведзены марш сапатыстаў ва ўсіх 32 рэгіёнах краіны. Акцыя праводзіцца ў межах «Іншай кампаніі».

Кастрычнік 2007 — Субкамандантэ Маркас, лідар СВНВ, праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі індзейскіх народаў Мексікі. Сапатысты заявілі, што гэтае мерапрыемства прымеркавана да 515-годдзя ўварвання на зямлі індзейцаў, якія затым падвергнуліся «капіталістычнай псуты і эксплуатацыі».[6]

Ліпень 2012 — Энрыкэ Пенья Н'ета быў абраны прэзідэнтам Мексікі. Новы кіраўнік дзяржавы працягнуў праамерыканскую палітыку сваіх папярэднікаў. Сапатысты правялі пратэстныя акцыі ў штаце Ч'япас супраць новай улады.[7]

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Ідэалогія сапатысцкага руху аб'ядноўвае традыцыйныя вераванні майя з сацыялізмам, анархізмам і марксізмам[8]. У неасапатызму відаць гістарычны ўплыў мексіканскіх анархістаў і розных лацінаамерыканскіх сацыялістаў. У канцы XX стагоддзя субкаманданте Маркас ўнёс марксісцкі элемент у рух[9] .

Зноскі

  1. Мексика // «Зарубежное военное обозрение», № 12, 1995 (первая страница обложки)
  2. «Federal authorities have mostly ignored the Zapatistas since January 1994, when the Mexican army drove the poorly armed rebels from several towns back into the jungles of Chiapas in 12 days of fighting that claimed 145 lives.»
    Richard Boudreaux. Zapatistas move toward own government. The Indian rebel group celebrates swearing-in of five overseer boards in southern Mexico. // «Los Angeles Times» от 11 августа 2003
  3. Key Zapatista leader arrested, Mexico says // «Los Angeles Times» ад 24 кастрычнiка 1995
  4. Zapatistas seize a tourist ranch // «Los Angeles Times»
  5. http://scepsis.net/library/id_577.html
  6. Norrell, Brenda. «Zapatistas Select Yaqui to Host Intercontinental Summit in MexicoNarco News
  7. http://fb.ru/article/302080/prezident-meksiki-enrike-penya-neto
  8. Morgan Rodgers Gibson (2009) 'The Role of Anarchism in Contemporary Anti-Systemic Social Movements', Website of Abahlali Mjondolo, December, 2009. Abahlali.org. Праверана 30 красавіка 2018.
  9. «The Zapatista’s Return: A Masked Marxist on the Stump»

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]