Сапрапеліты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сапрапелі́ты, сапрапелевыя вуглі — выкапнёвыя вуглі, утвораныя у выніку пераўтварэння рэшткаў ніжэйшых раслін і жывёл.

Пласты сапрапеліту

Уяўляюць сабой аднародныя, цвёрдыя і вязкія пароды цёмна-карычневага, шаравата-чорнага колеру. Утрымліваюць 55—60 % (60—90[1]) лятучых рэчываў.

Вылучаюць:

  • уласна сапрапеліты,
  • гуміта-сапрапеліты,
  • сапрапеліты-гуміты.

Сустракаюцца ў выглядзе пластоў або лінз у пластах гумалітаў, якія прайшлі буравугальную або пачатковыя этапы каменна-вугальнай стадыі метамарфізму. Здабываюцца адначасова са здабычай бурых вуглёў. Выкарыстоўваюцца ў якасці паліва і сыравіны ў хімічнай прамысловасці.

Зноскі

  1. В. Успенский, О. Радченко Сапропелиты // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]