Сарапікі (кантон)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кантон Сарапікі
ісп.: Cantón de Sarapiquí
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Коста-Рыка
Уваходзіць у правінцыю Эрэдзія
Адміністрацыйны цэнтр горад Пуэрта-В'еха
Насельніцтва (2011) 57 147
Шчыльнасць 26,7 чал./км²
Плошча 2 140,54
Вышыня
над узроўнем мора
292 м
Кантон Сарапікі на карце
Афіцыйны сайт

Сарапікі (ісп.: Cantón de Sarapiquí) — кантон у правінцыі Эрэдзія ў Коста-Рыцы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пуэрта-В'еха. Плошча кантона складае 2 140,54 км². Па гэтаму паказчыку ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых кантонаў у краіне. Насельніцтва 57 147 чал.[1]

Назва кантона паходзіць ад ракі Сарапікі, якая цячэ па тэрыторыі кантона і адыграла значную ролю ў гісторыі Коста-Рыкі. На поўначы кантон мяжуе з Нікарагуа, на захадзе — з правінцыяй Алахуэла, на ўсходзе — з правінцыяй Лімон, на поўдні — з кантонам Эрэдзія аднайменнай правінцыі.

Кантон Сарапікі падзяляецца на 5 дыстрыктаў (раёнаў):

Кантон Сарапікі быў створаны 18 лістапада 1970 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт кантона Сарапікі