Сарапікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сарапікі
ісп. Río Sarapiquí
Характарыстыка
Даўжыня 85 км
Басейн 1 923 км²
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 2500 м
 • Каардынаты 10°18′ пн. ш. 84°09′ з. д.HGЯO
Вусце Рака Сан-Хуан
 • Вышыня 20 м
 • Каардынаты 10°43′ пн. ш. 83°56′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сан-Хуан

Краіна
Рэгіён правінцыя Эрэдзія
physical
Сарапікі
Сарапікі
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сарапікі (ісп.: Río Sarapiquí) — рака ў Коста-Рыцы, у правінцыі Эрэдзія, правы прыток ракі Сан-Хуан[1]. Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры, ля паўночнага падножжа вулкана Барва на вышыні 2 500 м. Даўжыня ракі — 85 км. Цячэ з поўдня на поўнач, упадае ў раку Сан-Хуан. Рака дала назву кантону Сарапікі, па якім цячэ. У даліне ракі знаходзяцца шматлікія фермерскія гаспадаркі, на плантацыях якіх вырошчваюць ананасы, бананы, каву, цукровы трыснёг. У мінулым рака была асноўным экспартным шляхам, па якім ажыццяўляўся вываз тавараў з Цэнтральнай Коста-Рыкі. Пасля будаўніцтва чыгункі перавозкі па ёй заняпалі.

Асноўныя прытокі — рэкі Пуэрта-В'еха, Сусіё (правыя), рака Тора (левы).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]