Перайсці да зместу

Саратаў (карабель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саратаў
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга  СССР
 Расія
Будаўніцтва пачата 5 лютага 1964 года
Спушчана на ваду 1 ліпеня 1964 года
Уведзены ў эксплуатацыю 1966 год
Выведзены са складу флоту 24 сакавіка 2022года
Сучасны статус знішчаны
Асноўныя характарыстыкі
Кадыфікацыя НАТО Alligator
Экіпаж 55
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 3 400 т
Водазмяшчэнне падводнае 4 650 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 113,1 м
Шырыня корпуса найб. 15,6 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 4,5 м
Сілавая ўстаноўка
Узбраенне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі дэсантны карабель «Саратаў» — вялікі дэсантны карабель праекта 1171 (шыфр «Тапір», па кадыфікацыі НАТА — Alligator). Стаў першым у сваёй серыі, пабудаваны ў Калінінградзе ў 1964 годзе пад завадскім нумарам 010.

Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Закладка карабля, які атрымаў нумар ВДК-010, адбылася 5 лютага 1964 года на Прыбалтыйскім суднабудаўнічым заводзе «Янтарь» ў Калінінградзе. Спушчаны на ваду 1 ліпеня 1964 года. У 1966 годзе ўключаны ў склад Чарнаморскага флоту ВМФ СССР пад назвай «Варонежскі камсамолец».

Гісторыя службы[правіць | правіць зыходнік]

З 1966 па 2004 год здзейсніў больш за 20 далёкіх паходаў з падраздзяленнямі марской пяхоты на борце.

З 1991 па 1994 год знаходзіўся ў кансервацыі ў Адэсе. У гэты ж час атрымаў назву «ВДК-065».

Удзельнічаў у перакідцы сіл расійскіх міратворцаў у Югаславію. За паспяховае вырашэнне баявой задачы па перавозцы расійскіх міратворцаў з Туапсэ у 1999 годзе капітан 2-га рангу А. У. Пачынаў быў узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені[1].

У жніўні 2000 года за 4 рэйсы перавёз з пункта пагрузкі Гоніа (раён Батумі) у пункт высадкі Утрышанак (раён Наварасійска) частку ўзбраення і тэхнікі кантынгенту групы расійскіх войскаў у Закаўказзе.

Расійска-грузінская вайна[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 2008 года знаходзіўся ў складзе групоўкі караблёў Чарнаморскага флоту, якая прыняла бой з грузінскімі катэрамі ў ходзе вайны ў Грузіі.

Міжваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Восенню-зімой 2012 года выканаў задачы паходу ў Міжземнае мора.

У студзені 2013 года на шляху карабля на міжфлоцкія вучэнні ў Міжземным моры зламаўся дызель-генератар. Карабель прайшоў рамонт пры ўдзеле ПМ-56 у сірыйскім порце Тартус.

Расійска-ўкраінская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе ВДК «Саратаў» прымаў удзел у анэксіі Крыма Расіяй, выканаў па меншай меры 4 паходу ў Міжземнае мора.

Знаходзіўся ў складзе 197-й брыгады дэсантных караблёў ЧФ. У 2020 годзе «Саратаў» прайшоў больш за 150 хадавых сутак, пакінуўшы за кармой без малога 26 тысяч міль[1].

Удзел ва ўварванні Расіі ва Украіну[правіць | правіць зыходнік]

Падпалены «Саратаў» у порце Бярдзянска 24 сакавіка 2022 года.

У 2022 годзе ВДК «Саратаў» разам з ВДК «Новачаркаск», ВДК «Цэзар Кунікаў», ВДК «Орск» і іншымі караблямі ўдзельнічаў ва ўварванні Расіі ва Украіну. 24 сакавіка 2022 года ў 07: 45, па заяве Генштаба УСУ, караблі пры разгрузцы ў порце Бярдзянска былі абстраляныя ўкраінскімі войскамі з дапамогай ракеты Точка-У: ВДК «Саратаў» быў знішчаны, астатнія пашкоджаны[2]. Шэраг украінскіх і замежных СМІ спачатку памылкова ідэнтыфікавалі знішчаны карабель як ВДК «Орск» таго ж праекта. Пазней паступілі пацверджанні гэтага інцыдэнту і ад расійскага боку, пры гэтым удакладнялася, што ВДК «Саратаў» быў затоплены, яшчэ адзін карабель пашкоджаны.

Аб магчымых ахвярах на караблі не паведамлялася. 24 чэрвеня губернатар Севастопаля паведаміў пра пахаванне аднаго марака з ВДК «Саратаў»[3]. Праз год расійскі бок паведаміў пра гібель у Бярдзянску 24 сакавіка 2022 года 12 членаў экіпажаў трох дэсантных караблёў, не ўдакладняючы, колькі загінулых было з экіпажа «Саратава»[4].

1 ліпеня член усталяванай Расеяй «ваенна-грамадзянскай адміністрацыі» Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў паведаміў аб аперацыі па ўздыме карабля, а таксама ўпершыню пацвердзіў факт абстрэлу карабля 24 сакавіка і заявіў, што ён быў наўмысна затоплены з-за распачатага ў выніку абстрэлу пажару[5].

Зноскі

  1. а б Дмитрий МАКАРОВ Принципы Хромченкова, или В море как дома // Газета Флаг Родины. — 2021. — 8 октябрь — № 39 (27542). — С. 1—4. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022.
  2. Уточнение генштаба ВСУ: в порту Бердянска был уничтожен БДК "Саратов" (руск.). NEWSru.co.il (25 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
  3. В Севастополе простились с машинистом корабля «Саратов», погибшим на Украине. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  4. В Севастополе открыли мемориальную доску морякам затонувшего «Саратова». Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2023. Праверана 24 сакавіка 2023.
  5. Российская сторона впервые признала удар ВСУ по десантному кораблю «Саратов» в Бердянске 24 марта (руск.). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022. Праверана 2 ліпеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Щербаков Владимир. Десантные корабли ВМФ России. Часть 1 // Техника и вооружение. — М.: Техинформ, 2014. — № 01. — С. 2—4. — ISSN 1682-7597.
  • Апальков Ю. В. Корабли ВМФ СССР. Справочник в 4 томах. — СПб.: Галея Принт, 2007. — Т. IV. Десантные и минно-тральные корабли. — 170—190 с. — ISBN 5-8172-0135-2.
  • Морин Аркадий Борисович. Большие десантные корабли типа «Воронежский комсомолец» пр.1171 // Военно технический альманах «Тайфун». — СПб.: Тайфун, 2005. — № 47. — С. 2—13.
  • Дмитрий МАКАРОВ Принципы Хромченкова, или В море как дома // Газета Флаг Родины. — 2021. — 8 октябрь — № 39 (27542). — С. 1—4. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]