Бярдзянск[2] ці Бэрдзянск[3] (з 1939 па 1958 — Асіпенка) — горад у Запарожскай вобласціУкраіны. Порт на беразе Азоўскага мора, чыгуначная станцыя. 114 тыс. жыхароў (2016). Заводы: сельскагаспадарчага машынабудавання, кабельны, дарожных машын, нафтаперапрацоўчы і інш. Абутковая, швейная і харчовая прамысловасць. Педагагічны ўніверсітэт; тэхнікумы: машынабудаўнічы, вінаградарства і вінаробства; медыцынскае вучылішча. Мастацкі і краязнаўчы музеі.
За 5 км ад горада размешчаны гразевы прыморскі курорт.
Бердя́нск // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 67. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Бердя́нськ // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1977. — Т. 1 : А — Борона. — С. 404. — 542, [2] с., [38] арк. іл. : іл., табл., портр., карти с. (укр.)